2006

30 лістапада 2006

  • 10 тысячаў дрэваў для Мінска

    №41(15441) 20.10.2006 10 тысячаў дрэваў плянуюць высадзіць актывісты сталічнага гаркама БРСМ на суботніках 21 і 28 кастрычніка. Гэтыя мерапрыемствы па добраўпарадкаванню і ўборцы горада будуць завяршальным этапам кастрычніцкіх суботнікаў, у якіх ужо узялі удзел каля 50 тысяч маладых людзей. А 30 кастрычніка пройдзе акцыя Моладзь за чысты Мінск.


16 кастрычніка 2006

  • Валанцерства — гэта стан душы

    №35(15435), 8.09.2006. Другі год запар Беларускае рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО" пры падтрымцы Пасольства Францыі ў нашай краіне арганізуе ў гарадскім паселку Смілавічы на базе мясцовага аграрнага каледжа міжнародны валанцерскі лагер "Сядзіба". Гэтым летам ен сабраў разам 18 студэнтаў з Беларусі і Францыі.


12 верасня 2006

  • Атрад студэнцкага прызначэння

    № 31(15431) 11.08.2006 Шэраг прынятых летась дзяржаўных дакументаў рэгламентавалі работу студэнцкіх атрадаў. Наколькі гэта падтрамала дзейнасьць апошніх гэтым летам, можна даведацца толькі ў дзвюх грамадскіх арганізацыяхз Лізе добраахвотнай працы моладзі і Беларускім рэспубоіканскім союзе моладзі.


10 жніўня 2006

  • "Калі не мы, дык хто ж?"

    №7(15354), 25.02.06.Летась нашы суайчыннікі, галоўным чынам служачыя і невялікая частка бізнесменаў, якія пражываюць у буйных градах і сельскай мясцовасці усынавілі 365 дзіцяці. Па сутнасці, краіне не спатрэбілася будаваць чатры дамы дзіцяці. Паводле праграммы "Цеплы дом" Беларускі дзіцячы фонд яшчэ ў 1986 годзе выступіў ініцыятарам стварэння сямейных дзіцячых дамоў, дзе сям'я бярэ на выхаванне 5 і больш сірот.

  • Дыялог аб бейсболе

    №18(15418), 05.05.06. Ігар Лукашэвіч, дырэктар бейсбольна-софтбольнага клуба "Брэсцкія зубры", галоўны трэнер нацыянальнай бейсбольнай каманды, намеснік старшыні ГА "Беларуская федэрацыя бейсбола і софтбола" расказвае, што сення ў клубе трэніруецца больш за 120 чалавек. Акрамя асноўнай каманды есць каманды ювенілаў, кадэтаў і юніераў. Не так даўно была створана і дзіцячая группа ад 4 да 6 гадоў. Селета плануецца пабудаваць два стадыены ў сталіцы краіны, а ў чэрвені адкрыецца бейсбольны стадыен ў Барысаве. 

  • Міншчышна рыхтуецца да "трэцяга працоўнага" семестра

    №14(15414), 07.04.06. Мінскі абласны камітэт БРСМ правеў семінар-вучобу "Працоўны семестр 2006" для начальнікаў штабоў працоўных спраў устаноў адукацыі і камандзіраў раенных і гарадскіх штабоў студэнцкіх атрадаў. На семінары былі разгледжаны асноўныя пытанні аргнанізацыі і правядзення ў сталічнай вобласці селетняга "трэцяга працоўнага" семестра. Дзяліліся вопытам камандзіры будатрадаў, супрацоўнікі аддзела па справах моладзі Мінаблвыканкама, Цэнтральнага і Мінскага абласнога камітэтаў БРСМ.


7 жніўня 2006

  • Выратуем "Сядзібу" маладымі руккамі

    №152(25741), 08.07.06.  РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО" пры фінансавай падтрымцы пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пры падтрыцы Смілавіцкагаа дзяржаўнага аграрнага каледжа ажыццяўляе міжнародны праект  -  маладзежны валанцерскі лагер "Сядзіба", які арганізуецца менавіта на тэрыторыі сядзібнага комплексу Ваньковічаў у гарадскім паселку Смілавічы. У праекце возьмуць удзел студэнты  з трох краін — Беларусі, Францыі, Італіі, а таксама працоўная моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў.


18 траўня 2006

  • Моладзь за чысціню!

    №14 (15414),07.04.06.    У Наваполацку стартаваў агульнагарадскі экалагічны конкурс Моладзь за чыціню горада , які завершыцца напрыканцы лета.


10 красавіка 2006

  • У Лепелі моладзь за фальклор

    №9(15409),04.03.06. Лепельскі райвыканкам БРСМ арганізаваў свята фальклору роднага горада. Канцэртная праграма адбылася ў новым кафэ На месяцы.


6 лютага 2006

  • Лепшую моладзь сталічнай вобласці здадут у банк

    №3(15403), 20.01.2006. 20 студзеня Мінскі абласны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі збірае актывістаў Міншчыны на III Пленум, дзе будут падведзены вынікі работы абласной арганізацыі за 2005 год і вызначаны новыя задачы на бягучы год.