"Калі не мы, дык хто ж?"

№7(15354), 25.02.06.Летась нашы суайчыннікі, галоўным чынам служачыя і невялікая частка бізнесменаў, якія пражываюць у буйных градах і сельскай мясцовасці усынавілі 365 дзіцяці. Па сутнасці, краіне не спатрэбілася будаваць чатры дамы дзіцяці. Паводле праграммы "Цеплы дом" Беларускі дзіцячы фонд яшчэ ў 1986 годзе выступіў ініцыятарам стварэння сямейных дзіцячых дамоў, дзе сям'я бярэ на выхаванне 5 і больш сірот.

Звычайна пры стварэнні сямейнага дзіцячага дома выканкам забяспечвае сям'ю жылым памяшканнем у адпаведнасці з нормамі прадастаўлення на аднаго чалавека. Аднак у 2000 годзе БДФ устанавіў кантакты з дабрачыннай арганізацыяй "Надзея і дамы — дзецям" (Вялікабрытанія), якая фінансуе будаўніцтва ці набыцце дамоў для дзяцей -сірот. Так для сямейных дамоў былі набыты 22 катэджы, усім сем'ям прадастаўляецца мэбля і бытавая тэхніка.

10 жніўня 2006