2005

8 снежня 2005

  • Невылечныя хворыя — але не адзінокія

    № 47 (15396), 02.12.2005. У Мінскім медыцынскім вучылішчы № 1 прайшоў Дзень памяці для бацькоў, чые дзеці былі пад апекай грамадскага дабрачыннага аб'яднання "Беларускі дзіцячы хоспіс". За 11 гадоў існавання арганізацыі праз яе прайшло больш за 200 сем'яў. Зараз пад апекай Хоспіса знаходзіцца каля 70 дзяцей з цяжкімі дыягназамі. Пры Хоспісе існуе валанцёрская арганізацыя, якая аб'ядноўвае 28 чалавек, у асноўным — студэнтаў мінскіх ВНУ.


9 лістапада 2005

  • Сцягі, газеты і членскія білеты

    № 43 (15392), 04.11.2005. 29 кастрычніка былыя і цяперашнія ўдзельнікі маладзёжнага руху адзначылі Дзень нараджэння камсамола. Спецыяльна да гэтай даты правапрыемнік арганізацыі — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — падрыхтаваў шэраг святочных мерапрыемстваў.


14 кастрычніка 2005

  • Сабачая работа

    № 41 (15388), 07.10.2005. Пункт прыёму і часовага ўтрымання жывёл адчыніў свае дзверы для непатрэбных нікому кошак і сабак у лютым 2004-га. Шмат пра яго спрачаліся, але мінуў час, прызвычаіліся і забылі. Гэтак жа забыліся і на прытулак Дабрачыннай грамадскай арганізацыі абароны жывёл "Ратаванне", які размясціўся ў некалькіх вольных пакоях пункта. Як пачуваюцца дзве процілеглыя па сутнасці арганізацыі пад аднім дахам каррэспандэнты "Чырвонай змены" даведаліся за тыдзень валанцёрскай працы.


14 верасня 2005

  • Магілёў рыхтуецца да святкавання 85-годдзя камсамола Беларусі XXXIX з'езда БРСМ

    № 36 (15383), 09.09.2005. Днямі ў Магілёве будуць падведзены папярэднія вынікі падрыхтоўкі да да святкавання 85-годдзя камсамола Беларусі XXXIX з'езда БРСМ. Кожная "пярвічка" ўзяла на сябе пэўны абавязак: хтосьці добраўпарадкоўвае двор, нехта дапамагае ветэранам і г.д. Завяршаецца акцыя "Мой двор — мой клопат". Працягваецца работа над фільмам аб гісторыі магілёўскіх маладзёжных арганізацый.


9 жніўня 2005

  • У Віцебску заснаваны Славянскі маладзёжны саюз

    № 31 (15378), 05.08.2005. Славянскі маладзёжны саюз, які аб'ядноўвае моладзь Беларусі, Расіі і Украіны, заснаваны 3 жніўня ў Віцебску. У рамках саюза плануецца праводзіць сумесныя міжнародныя канферэнцыі, фестывалі, семінары, выстаўкі, спартыўныя лагеры і іншае.


19 ліпеня 2005

  • Першыя крокі да горада-саду

    № 28 (15375), 15.07.2005. Падведзены вынікі Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы праект экспазіцыі, прысвечанай 60-годдзю Перамогі і вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізавалі мерапрыемства прадстаўнікі Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў РБ, Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый", Беларускага таварыства аховы прыроды, Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі і Мінскага гарадскога камітэта БРСМ. Пераможцы конкурсу атрымалі ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.


24 чэрвеня 2005

  • "Алімпія" — гэта і міні-футбол, і кулінарны паядынак, і караоке

    № 25 (15372), 24.06.2005. Каля 40 маладзёжных каманд, якія прадстаўляюць розныя дзяржаўныя ведамствы і міністэрствы нашай краіны, возьмуць удзел у другім рэспубліканскім фестывалі здаровага ладу жыцця "Алімпія", які пройдзе з 24 па 26 чэрвеня ў Валожынскім раёне. Заснавальнікамі фестывалю выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, міністэрства адукацыі, міністэрства спорту і турызму, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і рэдакцыя газеты "Савецкая Белоруссія".


26 траўня 2005

  • Першыя прэміі — толькі жаночыя

    № 20 (15367), 20.05.2005. У сакавіку-красавіку грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і Нацыянальная академія навук правялі маладзёжны конкурс, прысвечаны 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


28 красавіка 2005

  • Усе — на суботнік !

    № 15 (15362), 15.04.2005. Сёлетні красавік у нашай краіне праходзіць пад знакам навядзення парадку ў буйных і малых гарадах і вёсках. Вось і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі арганізоўвае і праводзіць 16 красавіка "тэматычную" працоўную акцыю, прысвечаную 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


18 лютага 2005

  • У паход па традыцыі

    № 6 (15353), 18.02.2005. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО" сумесна з універсітэтам культуры і Нацыяльнай камісіяй па справах ЮНЕСКО ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць маштабны маладзёжны даследчы праект — "Традыцыі продкаў".


21 студзеня 2005

  • Дзіцячая вёска прагне поўных сем'яў

    №2 (15349), 21.01.2005. Дзіцячай вёсцы горада Кобрына споўнілася дзесяць гадоў. Такіх вёсак у Беларусі — тры. Кобрынская вёска, у адрозненне ад іншых, арганізаваных згодна з Міжнароднай праграмай SOS, з'яўляецца дзяржаўнай установай.


14 студзеня 2005

  • "Выхаванне мужнасці" напярэдадні юбілею Перамогі

    № 1 (15348), 14.01.2005. Напярэдадні 60-годдзя Вялікай Перамогі няўрымслівыя хлопцы і дзяўчаты, члены сямейнага клуба "Востраў разумення" з Глыбоцкага раёна, пры падтрымцы мясцовага РК БРСМ распачалі новы праект "Выхаванне мужнасці".