Валанцерства — гэта стан душы

№35(15435), 8.09.2006. Другі год запар Беларускае рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО" пры падтрымцы Пасольства Францыі ў нашай краіне арганізуе ў гарадскім паселку Смілавічы на базе мясцовага аграрнага каледжа міжнародны валанцерскі лагер "Сядзіба". Гэтым летам ен сабраў разам 18 студэнтаў з Беларусі і Францыі.

Селета валанцерскі лагер распачаў ўзнаўленчыя работы на старажытных яўрэйскіх могілках, якім больш за 300 гадоў. Тут разам  працавалі 60 добрахвотнікаў з валанцерскага лагера беларускага Нацыянальнага яўрэйскага культрнага цэнтра. Кожны з ачышчаных надмагільных камянеў— помнікаў сфатаграфавалі, каб спецыялісты змаглі перакласці зробленыя на іўрыце надпісы і скласці спіс пахаваных.

16 кастрычніка 2006