Выратуем "Сядзібу" маладымі руккамі

№152(25741), 08.07.06.  РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО" пры фінансавай падтрымцы пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пры падтрыцы Смілавіцкагаа дзяржаўнага аграрнага каледжа ажыццяўляе міжнародны праект  -  маладзежны валанцерскі лагер "Сядзіба", які арганізуецца менавіта на тэрыторыі сядзібнага комплексу Ваньковічаў у гарадскім паселку Смілавічы. У праекце возьмуць удзел студэнты  з трох краін — Беларусі, Францыі, Італіі, а таксама працоўная моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў.

 Падчас валанцерскага  лагера  моладзь  ачысціць парк і набярэжную ракі Волма, высячэ хмызняк, а таксама падрыхтуе памяшканні для экспазіцыі  рэпрадукцый знакамітага мастака Хаіма Суціна.

7 жніўня 2006