Лепшую моладзь сталічнай вобласці здадут у банк

№3(15403), 20.01.2006. 20 студзеня Мінскі абласны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі збірае актывістаў Міншчыны на III Пленум, дзе будут падведзены вынікі работы абласной арганізацыі за 2005 год і вызначаны новыя задачы на бягучы год. Раённыя і гарадскія камітэты БРСМ атрымалі даручэнне больш актыўна асвятляць у рэгіянальных СМІ дасягненні таленавітых людзей Міншчыны. У абласной арганізацыі фарміруецца банк данных пра лепшых маладых працаўнікоў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, маладых вучоных, адораных студэнтаў і школьнікаў.
6 лютага 2006