Усе — на суботнік !

Сёлетні красавік у нашай краіне праходзіць пад знакам навядзення парадку ў буйных і малых гарадах і вёсках. Вось і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі арганізоўвае і праводзіць 16 красавіка "тэматычную" працоўную акцыю, прысвечаную 60-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У абласных цэнтрах, а таксама ва ўсіх раёнах і гарадах Беларусі актывісты БРСМ прыйдуць самі і паклічуць іншых на рэспубліканскі маладзёжны суботнік.

Падчас гэтай акцыі моладзь зоймецца добраўпарадкаваннем помнікаў і пахванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, пасадзіць алеі і скверы, пафарбуе пад'езды жылых дамоў і гэтак далей.

Заробленыя на суботніку грашовыя сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і іншых памятных месцаў.

Па матэрыялах артыкула Віктара Кушаля.

28 красавіка 2005