Сабачая работа

№ 41 (15388), 07.10.2005. Пункт прыёму і часовага ўтрымання жывёл адчыніў свае дзверы для непатрэбных нікому кошак і сабак у лютым 2004-га. Шмат пра яго спрачаліся, але мінуў час, прызвычаіліся і забылі. Гэтак жа забыліся і на прытулак Дабрачыннай грамадскай арганізацыі абароны жывёл "Ратаванне", які размясціўся ў некалькіх вольных пакоях пункта. Як пачуваюцца дзве процілеглыя па сутнасці арганізацыі пад аднім дахам каррэспандэнты "Чырвонай змены" даведаліся за тыдзень валанцёрскай працы.

Штодня тры дыспетчары ГААЖ "Ратаванне" прымаюць званкі ад людзей, якія хочуць завесці альбо аддаць сабаку ці кошку, паведаміць пра знойдзенную жывёлу. Тэлефануйце: (017) 258 89 80, 288 97 53, 243 08 76.

14 кастрычніка 2005