Першыя крокі да горада-саду

Падведзены вынікі Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы праект экспазіцыі, прысвечанай 60-годдзю Перамогі і вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізавалі мерапрыемства прадстаўнікі Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў РБ, Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый", Беларускага таварыства аховы прыроды, Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі і Мінскага гарадскога камітэта БРСМ.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны ладшафныя архітэктары, дызайнеры, азеляняльнікі, кветаводы-аматары, а таксама ўсе жадаючыя. Пераможцы конкурсу атрымалі ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.

Па матэрыялах артыкула Вікторыі Целяшук.


19 ліпеня 2005