Невылечныя хворыя — але не адзінокія

№ 47 (15396), 02.12.2005. У Мінскім медыцынскім вучылішчы № 1 прайшоў Дзень памяці для бацькоў, чые дзеці былі пад апекай грамадскага дабрачыннага аб'яднання "Беларускі дзіцячы хоспіс". За 11 гадоў існавання арганізацыі праз яе прайшло больш за 200 сем'яў. Зараз пад апекай Хоспіса знаходзіцца каля 70 дзяцей з цяжкімі дыягназамі. Пры Хоспісе існуе валанцёрская арганізацыя, якая аб'ядноўвае 28 чалавек, у асноўным — студэнтаў мінскіх ВНУ.
8 снежня 2005