Чырвоная Змена

Рэгістрацыйны № 12. Заснавальнікі — установа "Рэдакцыя газеты "Звязда" і грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

15 снежня 2003

  • Грамадскія справы для армейцаў

    46(356) 12.12.2003 Не трэба думаць, што з прыходам у армію цывільныя справы цалкам адыходзяць на задні план. Так, калі малады чалавек быў актывістам і займаўся арганізацыяй разнастайных праектаў, адпаведны занятак яму знойдзецца і ў войску. На сёння ва ўнутраных войсках МУС створана 15 пярвічных арганізацый БРСМ. І на гэтым арганізацыя спыняцца не збіраецца. Паміж унутраннымі войскамі МУС РБ і ГА "БРСМ" нават падпісаны перспектыўны план аб двухбаковым супрацоўніцтве.


5 снежня 2003

  • Быць разам

    52(15277) 05.12.03 Для таго каб наладзіць стасункі паміж дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і хлопчыкамі і дзяўчынкамі з агульнаадукацыйных школ, Заводская раённая арганізацыя БРСМ горада Мінска сумесна з Асацыяцыяй маці дзяцей-інвалідаў Заводскага раёна і сярэдняй школай №162 вырашылі правесці дабрачынную акцыю для хворых дзіцей і іх сем'яў "Розныя — роўныя". На ёй разам збяруцца валанцёры 162-й школы, актывісты БРСМ і малыя, да таго абдзеленыя ўвагай. У праграме мерапрыемства — канцэрт, "салодкі стол", конкурсы і, зразумела, наладжванне знаёмстваў.


24 лістапада 2003

  • Пра селядзец "другой свежасці" і грыльяж з чарвякамі

    50(15275) 21.11.03 Па словах выконваючай абявязкі старшыні Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганны Сушы, у параўнанні з мінулымі гадамі сёлета працэнт скаргаў на харчовыя прадукты значна скараціўся. Гэта тлумачыцца тым, што апошнім часам адчувальна павялічыўся аб'ём харчовай прадукцыі на спажывецкім рынку, узрасла канкурэнцыя, адпаведна — і якасць тавараў. Ільвіную долю ад усяго аб'ёму зваротаў у таварыства абароны спажыўцоў займаюць скаргі на неякасны абутак (40-60 працэнтаў). Телэфон гарачай лініі Беларускага таварыства абароны спажыўцоў у Мінску: 262-96-08.


7 кастрычніка 2003

  • Прэмію ў галіне літаратуры і журналістыкі заснаваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі

    43(15268) 03.10.03 Яна будзе прысуджацца пісьменнікам і журналістам, якія ў сваіх творах аб'ектыўна адлюстроўваюць праблемы моладзі і грамадскіх арганізацый у сучасным грамадстве. На суісканне прэміі будуць вылучацца творы мастацкай літаратуры, журналістыкі, крытыкі і публіцыстыкі, дакументальныя і навукова-папулярныя фільмы.

Страницы: 1  2  3