Чырвоная Змена

Рэгістрацыйны № 12. Заснавальнікі — установа "Рэдакцыя газеты "Звязда" і грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

18 лютага 2005

  • У паход па традыцыі

    № 6 (15353), 18.02.2005. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО" сумесна з універсітэтам культуры і Нацыяльнай камісіяй па справах ЮНЕСКО ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць маштабны маладзёжны даследчы праект — "Традыцыі продкаў".


21 студзеня 2005

  • Дзіцячая вёска прагне поўных сем'яў

    №2 (15349), 21.01.2005. Дзіцячай вёсцы горада Кобрына споўнілася дзесяць гадоў. Такіх вёсак у Беларусі — тры. Кобрынская вёска, у адрозненне ад іншых, арганізаваных згодна з Міжнароднай праграмай SOS, з'яўляецца дзяржаўнай установай.


14 студзеня 2005

  • "Выхаванне мужнасці" напярэдадні юбілею Перамогі

    № 1 (15348), 14.01.2005. Напярэдадні 60-годдзя Вялікай Перамогі няўрымслівыя хлопцы і дзяўчаты, члены сямейнага клуба "Востраў разумення" з Глыбоцкага раёна, пры падтрымцы мясцовага РК БРСМ распачалі новы праект "Выхаванне мужнасці".


6 снежня 2004

  • Жыццё — для сабак, альбо штрыхі да сямейнага партрэта

    №59 (15342), 03.12.2004. Таня і Коля Янеўскія на сваім прысядзібным участку ў вёсцы Паперны Мінскага раёна арганізавалі прытулак для беспрытульных сабак. Частка сабак, што трапляюць да Янеўскіх, цяжка хворыя і старыя...


8 лістапада 2004

  • Валанцёрства без напружання

    № 54 (15337), 05.11.2004. Зарабіць грошы — для студэнтаў зараз не праблема. Звычайна на канікулах разнастайныя арганізацыі прапануюць моладзі работу за мяжой. Вельмі папулярныя зараз паездкі ў Амерыку. Але ёсць і іншыя праграмы — для тых, хто хоча амаль бясплатна здзейсніць незабыўнае падарожжа ў еўрапейскую краіну, пагуляць па мясцінах, пра якія ведае ўвесь свет.


21 кастрычніка 2004

  • Пакроў любові і пяшчоты

    51(15334)15.10.2004 У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася выстава-конкурс творчых работ удзельнікаў Рэспубліканскага конкурсу "Я слаўлю матчын край, Радзіму — Беларусь". прысвечаная "Дню Маці". Заснавальнікі конкурсу — Беларускі саюз жанчын і Беларускі дзіцячы фонд.


7 верасня 2004

  • У рытме "вела"

    45(15328) 03.09.2004 28 жніўня на Кастрычніцкай плошчы сабраліся дзеці, дарослыя і… веласіпеды, веласіпеды, веласіпеды. Там стартавала сацыяльная акцыя Веларытм-2004, якую Дзяржаўтаінспекцыя МУС РБ наладзіла сумесна з Грамадскім абяднаннем Беларускі фонд SOS — Дзіцячая вёска і Альфа-радыё. Каля паўсотні веласіпедыстаў накіраваліся да Кургана Славы, каб яшчэ раз нагадаць і вадзіцелям, і дзецям, што дарога надзвычай сурёзная справа. Такая сурёзная, што дзяцей суправаджалі матацыклісты спецпадраздзялення Страла. Мікалай Храловіч, выканаўчы дырэктар ГА Беларускі фонд SOS — Дзіцячая вёска так перадаў свае ўражанні ад мерапрыемства: Для нас гэта першая спроба ўдзелу ў падобных масавых акцыях. І мне спадабаўся той энтузіязм, з якім дзеці ўключыліся ў яе. Гэта не штучныя эмоцыі, калі нешта робіцца пад прымусам. Веларытм-2004 у чарговы раз пацвердзіў: чым больш нефармальным зяўляецца падыход да такіх сурёзных рэчаў, як бяспека дарожнага руху, дзіцячы траўматызм і аблічча міліцыянера, тым больш відавочны станоўчы эфект. Гэтым разам яго можна было вымяраць паўсотняў узрушаных дзіцячых вачэй.


31 жніўня 2004

  • Ударым шоу-бізнэсам па СНІДу

    29(15312) 14.05.2004 Зараз у Беларусі ў самым разгары кампанія "Зоркі спорту і музыкі супраць СНІДу". Галоўнай яе падзеяй стане канцэрт, які пройдзе ў палацы спорту 18 мая. Разам з паслом добрай волі ААН па ВІЧ/СНІДу і сярэдняй рукі спеваком Максімам Мірным выступяць ўсе беларускія музычныя зоркі. Каля 3500 гледачоў змогуць наведаць дабрачынны канцэрт. У асноўным гэта будуць маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў.

  • Моладзь будзе будаваць хаты ў вёсцы

    29(15312) 14.05.2004 Ужо зараз ствараюцца атрады БРСМ, якія будуць ажыццяўляць прэзідэнцкую праграму будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці. Будаваць хаты падчас летніх канікулаў будуць каля 500 чалавек. Ужо паступілі адпаведныя запрашэнні з 12 раёнаў Віцебшчыны. Таксама члены БРСМ ва ўсіх раёнах Прыдзвінскага краю возьмуць удзел у работах па добраўпарадкаванню. А тым, хто любіць падарожнічаць, пярвічкі БРСМ Віцебшчыны прапануюць паехаць у Краснадарскі край даглядаць вінаграднікі.


26 жніўня 2004

  • Беларускія кіберспарстмены "перагулялі" чэмпіянат Еўропы па футболу EURA-2004

    43(15326) 20.08.2004 Днямі ў Мінску прайшоў Чэмпіянат па FIFA 2004 СаюзONlіnе Кубак EURA 2004 (віртуальнаму футболу), які быў арганізаваны Беларускай фэдэрацыяй камп'ютарнага спорту сумесна з Мінскім гарадскім клубам камп'ютарнага спорту пры падтрымцы Інтэрнэт-кафэ СаюзONlіnе. У якасці ўдзельнікаў зарэгістраваліся 34 спартсмены. Сцэнарый чэмпіянату па віртуальнаму футболу прытрымліваўся адпаведнасці з падзеямі рэальнага еўрапейскага футбольнага першынства. Пераможца і прызёры атрымалі прызы, падарункі ад спонсараў і дыпломы Беларускай федэрацыі камп'ютарнага спорту. Дадаткова былі вызначаны лепшы бамбардзір турніру ім стаў брастаўчанін Яўген Зданевіч. Дзякуючы вэб-камеры, устаноўленай у Інтэрнэт-кафэ СаюзONlіnе, за ходам турніру ў рэальным часе можна было назіраць з любой кропкі нашай планеты, дзе ёсць доступ у сусветнае «павуцінне».


25 жніўня 2004

  • Юныя знаўцы беларускай мовы з Польшчы

    33(15316) 11.06.2004 Днямі ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Усяпольскай алімпіяды па беларускай мове сярод школьнікаў. Для ўдзелу ў цырымоніі, а таксама знаёмства з жыццём і славутасцямі нашай сталіцы, прыбыла дэлегацыя вучняў і настаўнікаў, навукоўцаў з Польшчы. Усяго 40 чалавек. Гэтая алімпіяда праводзілася ў дзесяты раз. Факт сведчыць аб тым, што, насуперак усім песімістычным размовам аб быццам бы маючай месца страце цікавасці этнічных беларусаў Польшчы да вывучэння матчынай мовы, іх паступовай і няўхільнай асіміляцыі з прадстаўнікамі тытульнай нацыі, наша мова жыве. Кіраўнік дэлегацыі гасцей, старшыня таварыства «ПольшчаБеларусь» прафесар Балеслаў Хмеліньскі адзначыў вялікае значэнне алімпіяд для захавання беларускага этнасу ў яго краіне, узаемаўзбагачэння культур двух народаў. Старшыня аргкамітэта алімпіяды, прафесар Варшаўскага універсітэта Алесь Баршчэўскі прыгадаў, як у гэтай аўтарытэтнай у Польшчы вышэйшай навучальнай установе ў 1956 годзе была створана кафедра беларускай філалогіі. Пазней такія кафедры адкрыліся ў іншых польскіх універсітэтах. Менавіта іх навукоўцы і сталі ініцыятарамі правядзення алімпіяд па беларускай мове. Паводле слоў А. Баршчэўскага, у Польшчы ведаюць і цэняць беларускую літаратуру, паважаюць нашых пісьменнікаў.

  • Ад дзяцей міру — дзецям вайны

    33(15316) 11.06.2004 Аказаць непасрэдную дапамогу адзінокім і цяжкахворым людзям — былым вязням фашысцкіх канцлагераў вырашылі валанцёры са 137-й мінскай сярэдняй школы імя П.М. Машэрава пад кіраўніцтвам Ніны Анатольеўны Шылавай. 12 школьнікаў старэйшых класаў у вольны ад заняткаў час клапоцяцца аб 15 старых, якія пражываюць у Першамайскім раёне сталіцы. Разам са сваім класным кіраўніком Людмілай Іванаўнай Шчэнікавай дзеці робяць «генеральную» уборку і дробны рамонт кватэр сваіх падапечных, мыюць вокны, ходзяць у аптэку і ў магазін, запрашаюць да іх на дом цырульнікаў, віншуюць дзядуляў і бабуль з днём нараджэння, прыносяць кветкі і падарункі. Школьнікі вядуць запіс успамінаў былых вязняў пра неверагодна цяжкае дзяцінства ў фашысцкай няволі, заносяць думкі і перажыванні ў адзін каштоўны «нататнік памяці». Увогуле ж праект «Школьнікі дапамагаюць былым прымусовым работнікам і іншым ахвярам нацызму» нямецкага таварыства «Кантакт» разлічаны на два гады. Ён падтрымліваецца нямецкім дзяржаўным фондам «Памяць, адказнасць і будучыня». Па асабістай ініцыятыве ў рэалізацыі праекта бяруць удзел і берлінскія школьнікі. Праект, прызваны выхаваць у моладзі гуманізм і міласэрнасць, адрадзіць цікавасць да мінулага сваёй радзімы, цяжка было б ажыццявіць без дапамогі нашага боку грамадскай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму» і яе кіраўніка Ніны Лыч.


19 жніўня 2004

  • Фальклор "з першых вуснаў"

    41(15324) 06.08.2004 Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКО» рэалізавала унікальны праект «Традыцыі продкаў». Адначасова ў пяці абласцях краіны прайшлі шэсць навуковых экспедыцый, удзельнікамі якіх сталі маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Юнакі і дзяўчаты вывучалі мясцовыя традыцыі, паданні, збіралі фальклорны і этнаграфічны матэрыял. Пры дапамозе Нацыянальнага музея гісторыі і культуры былі вызначаны спецыяльныя маршруты. На Брэстчыне цэнтрам даследаванняў стаў Іванаўскі раён, на Віцебшчыне Дубровенскі, на Гродзеншчыне Шчучынскі, мінчане вывучалі Клецкі і Вілейскі раёны, а на Магілёўшчыне такім «пунктам» стаў Шклоўскі раён. На веласіпедах і з рукзакамі за плячыма школьнікі наведалі 54 населеныя пункты. Па выніках летніх экспедыцый увосень на сямейнай сядзібе Міхала-Клеафаса Агінскага ў вёсцы Залессе пройдзе міжнародная канферэнцыя па праблемах беларускай нацыянальнай культуры. Да ўдзелу ў мерапрыемстве прыцягнуты не толькі навукоўцы, дзеячы культуры, але і школьнікі удзельнікі экспедыцый.


16 красавіка 2004

  • Пасля арміі праблемы?

    24(15307) 09.04.2004 Штогод з арміі звальняецца 1,21,5 тыс. афіцэраў. Разам з тым значная частка былых ваеннаслужачых сутыкаецца з праблемай далейшага працаўладкавання, і асабліва няпростай аказваецца сітуацыя ў рэгіёнах. Так, паводле слоў члена праўлення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд сацыяльнай абароны былых ваеннаслужачых» Аляксандра Салдаценкі, сюды па дапамогу ў пошуку працы кожны месяц звяртаюцца да ста чалавек толькі з Мінска і Мінскай вобласці. Прычым пераважная большасць з іх маюць узрост ад 31 да 50 гадоў. Не менш вострай застаецца праблема жылля. Сёння патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў маюць ужо амаль 8 тыс. былых ваеннаслужачых.

  • Свабодны мікрафон для моладзі

    24(15307) 09.04.2004 У рамках маладзёжнага форуму «У будучыню разам», які быў арганізаваны раённым камітэтам БРСМ Полацкага раёна, працаваў «Свабодны мікрафон». Адказы, як кажуць, з першых вуснаў атрымала мясцовая моладзь упершыню. На Полаччыне ўжо некалькі апошніх гадоў вельмі цяжка вырашаецца праблема беспрацоўя. Сёлета палова з больш чым 400 беспрацоўных раёна моладзь ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў. Спецыялісты Цэнтра занятасці насельніцтва параілі прадстаўнікам моладзі, якія задавалі пытанні на гэтую тэму, абавязкова паступаць у ПТВ, каледжы, тэхнікумы, ВНУ, пасля завяршэння якіх выпускнікам гарантавана працаўладкаванне. Цікавіліся вучні сельскіх школ і часовым працаўладкаваннем, у тым ліку і за мяжой. Шмат юнакоў і дзяўчат упершыню даведаліся, што даволі лёгка можна атрымаць крэдыт у банку, і не толькі на аплату вучобы. Сапраўдным адкрыццём для сельскіх юнакоў і дзяўчат была навіна аб тым, што можна бясплатна атрымаць кансультацыі наконт выбару будучай прафесіі.


16 сакавіка 2004

  • Дзеці малююць вайну. Дзеля міру

    17(15300) 12.03.2004 У рамках дзіцячай мастацкай міратворчай дабрачыннай акцыі "Свет без межаў" пройдзе міжнародны конкурс юных мастакоў "Мая зямля — абпаленая вайной", прысвечаны 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Праект, ініцыіраваны грамадскім аб'яднаннем "Вясёлка", рэалізуецца з 2000 года пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў, Беларускага таврыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКО, Беларускага фонду міру і г.д. Тэхніка работ: жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Памер работ: не больш як 50х70 см. Тэрмін падачы работ: да 30 сакавіка 2004 года. Работы дасылайце на адрас: Аргкамітэту міжнароднага конкурсу юных мастакоў "Мая зямля — абпаленая вайной", ГА "Вясёлка", вул. Кастрычніцкая, 119А, 213826 г. Бабруйск-26, Магілёўская вобласць, Беларусь.


25 лютага 2004

  • Акцыя для дзяцей з краснапольскай школы

    13(15296) 21.02.2004 На турыстычнай базе "Лосвіда" адпачываюць каля 200 дзяцей малодшых класаў сумна вядомай краснапольскай школы. 16 лютага актывісты Кастрычніцкага раённага камітэта БРСМ г. Віцебска прыехалі да іх у госці з канцэртнай праграмай "Усе мы родам з дзяцінства". Як паведамілі ў абкаме БРСМ, школьнікі 0-4 класаў, якія знаходзяцца на турбазе рэабілітацыі, сталі гледачамі цудоўнага канцэрта. Перад імі выступілі вакальная група віцебскай СШ № 6, юныя майстры бальных танцаў, удзельнікі фальклорных калектываў. Жартавалі хлопцы і дзяўчаты з клуба вясёлых і знаходлівых.


17 лютага 2004

  • Где правду искать?

    9(962) 06.02.2004 В 2003 году активисты Могилёвской областной организации Белорусского общества зашиты потребителей (БОЗП) провели 70 проверок торговых предприятий области. По словам председателя организации Григория Хоменко, практически в каждом случае были выявлены те или иные нарушения. Наиболее распространённые — реализация продуктов питания с истекшим сроком годности (встречаются даже случаи фальсификации этих самых сроков). В областную организацию БОПЗ в прошлом году обратилось более 300 человек. В ряде случаев дело доходило до суда. 12 судебных исков потребителей были удовлетворены. По словам Григория Хоменко, большинство исков — следствие ненадлежащего исполнения обязательств по договорам на оказание услуг.

  • Мы — грамадзяне Беларусі!

    10(15293) 13.02.2004 Каб тыя, хто ў сакавіку ўпершыню ў сваім жыцці атрымае пашпарт, запомнілі гэту прыемную падзею надоўга, кіраўніцтва БРСМ аб'явіла аб правядзенні агульнарэспубліканскай акцыі "Мы — грамадзяне Беларусі!". 16-гадовым юнакам і дзяўчатам у Дзень Канстытуцыі Беларусі — 15 сакавіка пашанцуе. Актывісты БРСМ паспрабуюць зрабіць, каб галоўны дакумент уручылі ім афіцыйныя асобы падчас святочнай цырымоніі.


23 студзеня 2004

  • Саюз моладзі — ветэранам і не толькі...

    4(15287) 16.01.2004 Віцебская абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі арганізавала тэлефонную "гарачую лінію" для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Плануюць, што яна стане традыцыяй, якая сімвалізуе павагу моладзі да гераізму старэйшага пакалення. "Гарачая лінія" дзейнічае ва ўсіх раёнах Віцебшчыны. Ветэраны і інваліды вайны могуць патэлефанаваць і папрасіць актывістаў БРСМ дапамагчы ў хатніх справах, зрабіць пакупкі ў магазінах, рамонт у кватэры і г.д. Напрыканцы мінулага года гэты праект ужо ажыццяўляўся ў Гарадоцкім раёне і карыстаўся добрым попытам сярод старых.

Страницы: 1  2  3