Курс "Эўраінтэграцыя-2018"

Рэгіён:
03.04.2018
 Курс "Эўраінтэграцыя-2018"

Грамадзкі рух ДЗЕЯ абвяшчае набор слухачоў на публічныя лекцыі “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага звязу” (выкладчык Алесь Лагвінец). Курс выкладаецца з 2006г., ягоная мэта – прадставіць дэталёвую карціну інтэграцыйных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразвязу, прасачыць асноўныя этапы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу сучасных эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу будуць праводзіцца дэбаты і абмеркаваньні актуальных пытаньняў эўраінтэграцыі з запрашэньнем экспэртаў як беларускіх, так і замежных.

Запрашаюцца студэнты, маладыя спэцыялісты і ўсе зацікаўленыя паглыбленым вывучэньнем інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскім кантыненце. Пасьпяховыя слухачы атрымаюць сэртыфікат і змогуць разлічваць на рэкамендацыйныя лісты для ўдзелу ў іншых адукацыйных праектах. Мова выкладаньня – беларуская (для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы пажаданае, але не абавязковае).

Першы занятак адбудзецца ў чацьверак 5 красавіка 2018 г. з 19.00 да 20:50 на Art Siadziba (Арт Сядзіба), пр-т. Машэрава, д.18 https://goo.gl/ngXn8p.

Просьба зарэгістравацца: https://goo.gl/7zYQgq.

Дадатковая інфармацыя: +37529 6061034 або dziejaby@gmail.com

Aleś Łahviniec

Air Jordan For Men