Міжнародны партнёрскі праект “Культурніцкія валанцёрскія ініцыятывы як стымул развіцця мясцовых супольнасцеў у маланаселеных рэгіёнах”

lever-logo2.jpg

Праект прадугледжвае распрацоўку новых метадаў і падыходаў для ажыўлення і забеспячэння ўстойлівага развіцця маланаселеных рэгіёнаў праз падтрымку “роўны роўнаму” і абмен вопытам – з удзелам арганізацый грамадскай супольнасці і іх валанцёраў, якія працуюць у галіне народнай мастацкай творчасці, культуры, захавання спадчыны.

Праект LEVER быў падтрыманы Праграмай для ГА краін Балтыйскага рэгіёна Савета міністраў краін Скандынавіі (Nordic Council of Ministers' Programme for NGOs in the Baltic Sea Region) 

Мэта і задачы

Мэта: Памяншэнне адтоку насельніцтва з маланаселеных рэгіёнаў шляхам стымулявання культурніцкай дзейнасці і развіцця мясцовых супольнасцеў ў маланаселеных рэгіёнах.

Задачы:

- Распрацоўка метадаў пошуку валанцёраў для культурніцкай дзейнасці ў маланаселеных рэгіёнах.

- Асветніцкая праца з мэтай ажыццяўлення культурнай дзейнасці і правядзення культурных мерапрыемств.

- Стымуляванне культурніцкай валанцёрскай працы ў мясцовых супольнасцях.

- Распаўсюджванне вопыту і вынікаў культурніцкай валанцёрскай працы зацікаўленым асобам і групам. 

Тэрмін рэалізацыі: студзень 2016 – снежань 2018 

Галоўная старонка праекта LEVER 

Партнёры:

interfolk1.jpg Інстытут грамадзянскай супольнасці Interfolk (Данія)
www.interfolk.dk

cultural_councils1.png Нацыянальная асацыяцыя мясцовых саветаў па культуры Даніі (Данія)
www.kulturellesamraad.dk

finland1.jpg Фінская асацыяцыя шведскай моладзі (Фінлядныя)
www.fsu.fi

poland2.png Фонд альтэрнатыўных адукацыйных ініцыятыў (Польшча)
www.fundacjaaie.eu

lithuania1.jpg Літоўская асацыяцыя замкаў і сядзіб (Літва)
www.dvarai.lt

БРГА “Аб’яднаны шлях” (Беларусь)
http://ngo.by/