Універсальная платформа пошуку партнёраў, валанцёраў, стажыровак

Тут можна знайсці праграмы для валанцёрскага ўдзелу, стажыроўкі ў грамадскіх і адукацыйных арганізацыях, стыпендыі для даследчыкаў і ўдзельнікаў адукацыйных праграм. Прапануюцца таксама трэнінгі і іншыя навучальныя мерапрыемствы, адкрытыя для грамадзян Беларусі.

Каб пачаць карыстацца платформай, неабходна перайсці па любой са спасылак ніжэй. Для пошуку праграмы пазначце неабходныя параметры (напрыклад, накірунак дзейнасці - экалогія, краіна - Беларусь, мова - усе мовы) і націсніце "Паказаць". Вы атрымаеце спіс праектаў: поўнае апісанне кожнага можна ўбачыць, націснуўшы спасылку з яго назвай.

Каб размясціць сваю інфармацыю, націсніце адпаведную спасылку на старонках "Партнёрскія праекты", "Валанцёрскія праекты/ валанцёры" альбо "Стажыроўкі", а потым запоўніце форму размяшчэння праекта.

Я жадаю:
глядзець усё
партнёрскія праекты
валанцёрскія праекты/валанцёры
стажыроўкі

Грамадскія арганізацыі могуць шукаць тут партнёраў для супольных праектаў, а таксама  змяшчаць інфармацыю пра свае праграмы. Прыватныя асобы – далучацца да цікавых праграм і прапанаваць свае паслугі ў якасці валанцёраў.
Для рэгістрацыі праекта перайдзіце на старонку "Партнёрскія праекты", "Валанцёрскія праекты/ валанцёры", "Стажыроўкі"

 

 

 

 

 

БРГА "Аб'яднаны шлях" не нясе адказнасці за вынікі выкарыстання інфармацыі, размешчанай на платформе.