| | Базы дадзеных | Трэці сектар | Аб'яднаны шляхПра нас, Выданні, Праграмы, Лінкі і банеры, Кантакты |
|
ngo.by → Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб'яднаны шлях»
перарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 30.06.1999 пасведчанне № 00262 (зарэгістравана 18.04.1995), мае дабрачынны характар дзейнасці.
Пачаўшы працаваць у 1995 годзе як першы рэспубліканскі цэнтр развіцця і падтрымкі грамадскіх арганізацый, што аказвае тэхнічную і інфармацыйную дапамогу грамадскім ініцыятывам, Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя Абяднаны шлях развілася ў цэнтр з мноствам паслуг: кансультацыі, трэнінгі, публікацыі, валанцерская дапамога. БРГА Абяднаны шлях узяла вядучую ролю ў падтрымцы развіцця беларускага трэцяга сектара.
У 2001 БРГА Абяднаны шлях пачала новую праграму Дом абяднанага грамадства, якая накіравана на абяднанне намаганняў прадстаўнікоў трох сектароў праз прадастаўленне ім шырокага кола інфармацыйных, кансультацыйных і адукацыйных паслуг. Канцэпцыя праекта грунтуецца на камбінацыі 3-узроўневай піраміды падтрымкі грамадскіх арганізацый і першага нацыянальнага інфармацыйнага інтэрнет-партала беларускіх грамадскіх арганізацый праграма, падтрыманая Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Шведскім Інстытутам.
Грамадская адукацыя і развіццё беларускіх грамадскіх абяднанняў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву з дзяржаўнымі ўстановамі і бізнес структурамі застаюцца галоўнымі мэтамі дзейнасці нашай арганізацыі на наступныя тры гады.
БРГА Абяднаны шлях працягвае аказваць паслугі грамадскім абяднанням у наступных галінах: інфармацыя, кансультацыі, трэнінгі, інтэграцыя/партнёрства.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.