Стыпэндыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра (для Беларусі)

Прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі аб'яўляе конкурс для грамадзянаў Беларусі на атрыманьне грантаў для навучаньня ў магістратуры і дактарантуры.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты і студэнткі ВНУ Беларусі, а таксама Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту з выдатнай пасьпяховасьцю, якія матываваныя і гатовыя прымаць актыўны ўдзел у сацыяльнай і палітычнай сфэрах грамадзкага жыцьця. Стыпэндыяльная праграма адкрытая для студэнтаў з усіх дасьледчых абласьцей.

Працягласьць праграмы складае 1 год (з магчымасьцю яе падаўжэньня). Памер стыпэндыі – 150 эўра ў месяц.

Акрамя таго, Фонд прапануе разнастайныя кансультацыйныя мерапрыемствы і сэмінары, сфармаваныя ў адпаведнасьці зь інтарэсамі стыпэндыятаў, а таксама актыўнае працяглае супрацоўніцтва ў межах іншых мерапрыемстваў фонду і шырокія магчымасьці для валянтэрскай актыўнасьці.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 кастрычніка, 1 лютага і 1 ліпеня.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць пакет дакумэнтаў у выглядзе аднаго .pdf файла ў Прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі праз эл. адрас violeta.mycik @ kas.de.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.

(З рассылкі belngo.info)

16 жніўня 2016