Форум маладых лідэраў у Будапэшце

Рэгіён:
20.12.2016
Форум маладых лідэраў у Будапэшце

29-31 сакавіка 2017 г. у Будапэшце (Вугоршчына) пройдзе Форум маладых лідэраў – стратэгічная канфэрэнцыя, накіраваная на рэгіянальнае разьвіцьцё і пэрспэктывы дасьледаваньняў, інавацыяў і будучых тэхналёгіяў.

Удзельнікамі і ўдзельніцамі Форуму маладых лідэраў стануць прафэсіяналы, якія неўзабаве атрымаюць заўважную ролю ў прыняцьці рашэньняў у галіне інавацыяў, палітычных ды сацыяльных навук, ахове здароўя ва ўзросьце 24-38 гадоў.

Галоўная мэта Форуму – спрыяць актыўнаму дыялёгу сярод маладых інаватараў, вынаходнікаў, прадпрымальнікаў і актыўных навуковых дасьледчыкаў і дасьледчыцаў, маладых дыпляматаў, адмыслоўцаў з кампаніяў, што інвэстуюць у інавацыйныя праекты.

На Форум могуць падавацца кандыдаты і кандыдаткі з краінаў Вышаградзкай групы (Польшча, Чэхія, Вугоршчына, Славакія), а таксама Цэнтральнай эўрапейскай ініцыятывы, куды ўваходзіць і Беларусь.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражываньне, харчаваньне, а таксама кошты на вандроўку.

Патрабаваньні да кандыдатаў і кандыдатак:
– CV (загружанае ў PDF-фармаце);
– Матывацыйны ліст (неабходна адказаць на наступныя пытаньні формы: Чаму вы апісваеце сябе як маладога лідэра ці лідэрку? Якія чаканьні ад Форуму? Дзе вы бачыце сябе праз 10 гадоў? Чаго б вы хацелі дамагчыся ў прафэсійным пляне? Якую з праграмаў Форуму вы чакаеце найбольш і чаму?).

Апошні тэрмін падачы заявак: 21 студзеня 2017 г. (па сярэднеэўрапейскім часе).

Падрабязную праграму Форуму можна даведацца па спасылцы.

Паводле by.odb-office.eu

belngo.info

Nike shoes | Nike Shoes