Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы → Літаратура і мастацтва
50(4235) 12.12.2003 У Рагачове з'явілася новая вуліца, якая будзе насіць імя Міколы Янчанкі, паэта і празаіка, члена Саюза беларскіх пісьменнікаў. Мікалай Ігнатавіч Янчанка — аўтар дзесятка кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых. Шмат год Мікола Янчанка працаваў у Рагачове. Вось ужо больш трох год як пісьменнік памёр. Райвыканкам назваў адну з вуліц у новым мікрараёне горада імя творцы.
49(4234) 05.12.03 Днямі на доме № 28, што па праспекце Ф.Скарыны ў Мінску, была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка Уладзіміра Карпава, які доўгі час жыў у гэтым будынку. Ініцыятарамі гэтай акцыі сталі Саюз беларускіх пісьменнікаў, сям'я Ул.Карпава ды гарвыканкам, які забяспечыў фінансавы бок добрай справы. Аўтарам мемарыяльнай дошкі, што нагадвае сабою раскрытую кнігу, на адной старонцы яе — барэльеф пісьменніка, на другой — выявы літаратурных герояў ягоных твораў, стала малады скульптар Вольга Мурашка.
47(4232) 21.11.03 Эксперты ЮНЕСКА лічаць, што гістарычная частка праспекта Скарыны ў Мінску "можа быць патэнцыяльным кандыдатам для ўнясення ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны". Эксперты ЮНЕСКА, якія знаёміліся з помнікамі культуры і гісторыі Беларусі, адзначылі, што "ансамблевая забудова пр. Скарыны ад пл. Незалежнасці да перакрыжавання з вуліцай Казлова з'яўляецца помнікам неакласіцызму і ўяўляе сабой унікальны і аўтэнтычны помнік архітэктуры сярэдзіны ХХ стагоддзя".
46(4231) 14.11.03 У выставачнай зале Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (вул. Гікало, 4) дэманструецца выстава лялек, якую арганізаваў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. На выставе прадстаўлены лялькі, зробленыя майстрамі гэтага саюза, а таксама сябрамі Беларускага саюза дызайнераў. Па словах Ірыны Штэфан, гэтая выстава ў сакавіку дэманстравалася ў галерэі "Славутасць" і атрымала добрыя водгукі. Гэта падштурхнула саюз майстроў арганізаваць яшчэ адну выставу і запрасіць на яе ўсіх, хто не паспеў паглядзець першую. Па планах арганізатараў, выстава будзе працаваць на працягу месяца.
43(4228) 24.10.03 На Беларусі працягваецца "Восень з польскай культурай". Амаль усе імпрэзы ды акцыі, якія ладкуюцца пры чынным удзеле Польскага інстытута ў Мінску, адбываюцца ў бягучым квартале пад знакам гэтага фэсту. Па ўсёй Беларусі праходзяць канферэнцыі, выставы, паказы фільмаў, спектаклі, канцэрты. Рыхтуюцца новыя выданні: кніга "Польска-беларускія моўныя сувязі", зборнік "Стомлены д'ябал".
40(4225) 03.10.03 30 верасня адбыўся Агульны сход членаў СБП, якія працуюць у Рэдакцыйна-выдавецкай установе "Літаратура і мастацтва". Вынікам пасяджэння стала ўтварэнне Грамадскага аб'яднання "Мінская пісьменніцкая арганізацыя". На сходзе быў прыняты Статут ГА "МПА", выбраны старшыня — Павел Вераб'ёў і рэвізійная камісія. Асноўная мэта аб'яднння — садзейнічанне ўсебаковаму развіццю асобы, выхаванню патрыятызму і гонару за сваю краіну шляхам стваральнай творчай працы, выдання, прапаганды і распаўсюджання высокамастацкіх твораў літаратуры.
40(4225) 03.10.03 У мэтах павышэння ролі нацыянальнага кінематографа ў сацыяльным і культурным жыцці рэспублікі, падтрымкі таленавітых маладых кінематаграфістаў, павышэння мастацкага ўзроўню выпускаемай фільмапрадукцыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Беларускім саюзам кінематаграфістаў праводзяць Адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне кінапраектаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы. Літаратурныя сцэнарыі мастацкіх фільмаў у 2-х экземплярах накіроўваюцца на адрас аргкамітэта да 25 кастрычніка 2003 г.: рэдакцыйны аддзел (з пазнанкай "Конкурс") Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", вул. Ф.Скарыны, 98, 220098, г. Мінск.
37(4223) 12.09.03 У старажытным Полацку 7 верасня прайшло свята — Дзень беларускага пісьменства. Святочныя мерапрыемствы пачаліся ў Мінску. Шляг экспедыцыі пралягаў праз сем гарадоў Віцебшчыны і завяршыўся ў Полацку на плошчы ля помніка Еўфрасінні Полацкай. Урачыстае адкрыццё свята адбылося на плошчы Свабоды. На пляцоўцы каля кінатэатра "Радзіма" адбылася цырымонія адкрыцця помніка Сімяону Полацкаму. На плошчы Ф. Скарыны прайшоў фестываль дзіцяча-юнацкай прэсы і рэспубліканская акцыя СМІ і ЮНІСЕФ "Моладзь за здароўе і развіццё". У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Тураве.
33-34(4219-4220) 15.08.03 З 15 мая па 30 верасня ў Мінску праводзіцца адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне кінапраектаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы. Адна з галоўных мэтаў конкурсу — садзейнічаць стварэнню новых арыгінальных сцэнарыяў мастацкіх кароткаметражных фільмаў, якія ў высокамастацкай форме адлюстроўваюць значныя падзеі гісторыі і сённяшні дзень, лепшыя традыцыі, абрады, раскрываюць духоўны свет чалавека. Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Мінкульт РБ, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, УП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", Беларускі саюз кінематаргафістаў і іншыя. Вынікі конкурсу будуць аб'яўлены 17 снежня — у Дзень беларускага кіно.
32(4218) 08.08.03 4-5 верасня ў маёнтку "Залессе" будзе праходзіць Міжнародная канферэнцыя "Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і будучыня". Яе арганізатарамі выступаюць Дэпартамент по ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта РБ, Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і гістарычных мясцінах ICOMOS, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Нацыянальнае агенцтва па турызме, Смаргонскі райвыканкам. Канферэнцыя праводзіцца пад эгідай ЮНЕСКА. На ёй будуць абмяркоўвацца набалелыя для Беларусі пытанні, а менавіта: шляхі прыцягнення сіл і сродкаў для рэстаўрацыі сядзіб, уключэнне іх у сістэму культурнага турызму.
28(4214) 11.07.03 6 лістапада будзе 120 гадоў з дня народзінаў Язэпа Лёсіка. ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" распачало ўшанаванне памяці празаіка, публіцыста, мовазнаўца, літаратуразнаўца і палітычнага дзеяча выданнем кішэннага каляндарыка на 2003-2004 гг. Выкарыстана фота Язэпа Лёсіка 1930-х гадоў з сямейнага архіва дачкі Алесі Лёсік. На другім плане — будынак педагагічнага тэхнікума ў Менску (1925 г.), вокладкі вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове, лагатып газеты "Беларусь", якую ён рэдагаваў, гады жыцця (1883-1940) ды сімволіка ТБМ. Дызайн выканаў мастак Ігар Марачкін.
27(4213) 04.07.03 6 ліпеня 2003 года спаўняецца унікальная дата ў гісторыі Беларусі — 750-я ўгодкі ад часу каранацыі Міндоўга на караля Вялікага князя Наваградскага. Грамадскі нацыянальны аргкамітэт лічыць гэтую падзею найважнейшай у стварэнні новай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі і распачынае святкаванне. 5 ліпеня 2003 г. Аркамітэт і Беларускі Саюз мастакоў арагнізуюць Нацыянальную выставу "Каранацыя Міндоўга". 9 ліпеня адбудзецца адкрыццё дзіцячай выставы "Міндоўг" у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны. 12 ліпеня плануецца выправа на святкаванне ў Наваградак.
24(4210) 13.06.03 20 мая адбылася творчая сустрэча навучэнцаў мінскага каледжа № 24 з намеснікам старшыні СБП, паэтам і бардам Эдуардам Акуліным. Э.Акулін распавёў аб новым літаратурна-мастацкім часопісе "Дзеяслоў", пазнаёміў слухачоў са сваімі новымі вершамі і песнямі, адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
18-19(4204-4205) 02.05.03 Лаўрэатамі Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2002 года ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры сталі: В.П.Жураўлёў, А.А.Савіцкі, Ул.П.Саламаха, А.І.Хадоска, В.Ул.Кузняцоў, В.Ф.Шкаруба, Г.Г.Паплаўскі, А.В.Дранец, Л.М.Левін, В.П.Іўлічаў, Г.Л.Левіна, М.С.Навумаў, Ю.С.Рушаў і Л.Б.Ваўчэўскі.
17(4203) 25.04.03 У верасні распачынаецца IV Нацыянальны фестываль беларускіх фільмаў, у конкурснай праграме якога звычайна бяруць удзел лепшыя ігравыя, дакументальныя, анімацыйныя фільмы, зробленныя за два апошнія гады.
8(4194) 21.02.2003 Мастакі Гомельшчыны ўносяць значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры Беларусі. Яе майстры пэндзля і разца паспяхова выступаюць на розных выставах. Цяпер у карціннай галерэі абласной арганізацыі Саюза мастакоў яны адкрылі сваю новую экспазіцыю пад назвай "З верай, надзеяй, любоў'ю".
8(4194) 21.02.2003 Спіс прынятых у Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.