Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы → Брестский курьер
15 красавіка Брэсцкае абласное маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Сузор'е" распачынае акцыю "ГУКІ", скіраваную на папулярызацыю беларускамоўнай музыкі сярод мясцовай моладзі. Кожны яе ўдзельнік можа бсплатна памяняць непатрэбныя аўдыё-касеты на касеты з запісамі беларускіх музыкантаў.
Арганізатары акцыі ўпэўніваюць, што ў іх можна будзе знайсці айчынную музыку на любы густ: аўдыёархіў "Сузор'я" налічвае больш за 500 гадзін. Адзіная ўмова — касеты, якія прыносяцца для абмену, павінны быць здатныя да перазапісу — каб акцыя працягвалася далей.
Распаўсюд музыкі будзе ажыыцяўляцца са згоды праваўладальнікаў і ў адпаведнасці з Законам аб аўтарскім праве. Плануецца, што акцыя працягнецца да 1 чэрвеня. Задаць пытанні арганізатарам можна па тэлефонах: (0162) 236802, (029) 7794977
Па матэрыялах артыкула Зьміцера Паталятава.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.