Стажыроўка Maurice R. Greenberg World Fellows Program універсітэта Yale University, ЗША

Рэгіён:
10/04/2017

Праграма стажыроўкі Maurice R. Greenberg World Fellows Program універсітэта Yale University - гэта выдатная магчымасць стаць часткай класа, у якім знаходзяцца прадстаўнікі розных прафесій, талентаў і перспектыў з розных куткоў свету. Праграма праводзіцца кожны год з сярэдзіны жніўня па сярэдзіну снежня. Удзельнікі праграмы павінны знаходзіцца ўсю працягласць праграмы ва ўніверсытэце.  Дэдлайн: 6 снежня.

Арганізатары аплочваюць:

  • стыпендыю (падлягае падаткаабкладанню) для аплаты расходаў на жыццё ў Нью-Хейвене;
  • пражыванне;
  • медыцынскую страхоўку;
  • авія-пералёт у абодва канца.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць кандыдаты, якія знаходзяцца ў сярэдзіне сваёй кар'еры (маюць вопыт работы ад 5 да 20 гадоў);
  • прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў усіх прафесій;
  • павінны мець поспехі ў працы і дакладнае ўяўленне пра ўклад, які неабходна ўнесці ў развіццё ўсёй кар'еры;
  • узроставых абмежаванняў няма, але ў прыярытэце кандыдаты не старэйшыя за 39 гадоў;
  • неабходна валодаць англійскай мовай;
  • грамадзяне ЗША не могуць прымаць удзел.

Заяўка падаецца анлайн. Кандыдатам неабходна падаць:

  • рэзюмэ (не больш за 3 старонкі),
  • 3 эсэ (кожнае аб'ёмам не больш за 500 слоў);
  • 3 рэкамендацыйных лісты.

Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на

Крыніца: worldfellows.yale.edu

https://by.odb-office.eu/anonsy_/stazhyrouka-maurice-r-greenberg-world-fellows-program-universiteta-yale-university-zsha