Праект БРГА «Аб’яднаны шлях» |
Базы дадзеных |
Трэці сектарНавіны, Мэнэджмэнт, Некамерцыйнае права, Праграмы і конкурсы |
Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб'яднаны шлях»
9 лістапада 1999 года ў Прадстаўніцтве ААН РБ адбылася сустрэча 25 беларускіх грамадскіх арганізацый. Пад час сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя стандарты працы рэсурсных цэнтраў, якія аказваюць дапамогу іншым грамадскім арганізацыям.
Удзельнікі сустрэчы падпісалі дакумент, які вызначае наступныя прынцыпы працы грамадскіх абяднанняў:
Прынцыпы працы беларускіх рэсурсных цэнтраў
Беларускія рэсурсныя цэнтры выкарыстоўваюць у сваіх адносінах такія асноўныя прынцыпы як партнерства, шчырасць, этычныя нормы, адказ ад несумленнай канкурэнцыі, карпаратыўную салідарнасць і ўзаемную падтрымку.
Кожная грамадская арганізацыя, якая абвяшчае сябе рэсурсным цэнтрам, павінна аказваць наступныя віды паслуг карыстальнікам:
І. Інфармацыя
2. Кансультацыі
Базавыя кансультацыі па асноўных аспектах дзейнасці грамадскіх арганізацый (менеджмент, юрыдычныя пытанні, бухгалтарскі ўлік, напісанне праектаў)
3. Адукацыя
арганізацыя круглых сталоў, семінараў, трэнінгаў па асноўных пытаннях дзейнасці грамадскіх арганізацый4. Інтэграцыя
арганізацыя сустрэч і мерапрыемстваў з мэтай кансалідацыі трэцяга сектара і інтэграцыі грамадства
папулярызацыя дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый у Беларусі і за мяжой
5. Тэхнічная дапамога
карыстанне кампутарам і капіравальнай тэхнікай сродкі сувязі Інтэрнет аказваць паслугі 5 дзён на тыдзень
Заўвага:
Грамадскія арганізацыі, якія аказваюць частку вышэйназваных паслуг, могуць мець назву пункт дапамогі, ці інфармацыйны пункт.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.