Трэнінгі
Якасныя семінары і трэнінгі зяўляюцца адной з найбольш вострых патрэб грамадскіх арганізацый, таму адукацыйная праграма зяўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БРГА Абяднаны шлях.
Трэнінгі 1-га ўзроўня
ахопліваюць наступныя тэмы:
Некамерцыйны сектар: яго роля ў грамадстве і адносіны да дзяржаўнага і бізнес сектароў;
Арганізацыйнае развіццё;
Чалавечыя рэсурсы ў грамадскай арганізацыі. Штатныя супрацоўнікі і валанцёры;
Прававое становішча грамадскіх абяднанняў;
Стратэгічнае планаванне;
Напісанне праектнай прапановы;
Пошук фінансавання;
Сувязі з грамадскасцю ў трэцім сектары;
Лабіраванне інтарэсаў грамадскага сектара;
Бухгалтарскі ўлік, падаткаабкладанне, справаздачы і іншыя асаблівасці фінансавага менеджменту ў грамадскіх арганізацыях;
Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў рабоце грамадскіх абяднанняў.
Трэнінгі 2-га ўзроўня
Для тых, хто прайшлі курсы 1-га ўзроўня і жадаюць атрымаць пашыраныя веды па наступных тэмах:
Набор штатных супрацоўнікаў і валанцёраў;
Мерапрыемствы па сувязях з грамадскасцю;
Мясцовы пошук фінансавання;
Напісанне праектнай прапановы;
Менеджмент праекта і справаздачы;
Бухгалтарскі ўлік у грамадскіх арганізацыях;
Справаводства ў грамадскіх арганізацыях;
Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.
Трэнінг для трэнераў
У 1996 годзе БРГА Абяднаны шлях правёў навучанне для першай групы беларускіх трэнераў, абяднаных у клубе трэнераў Альтэрнатывa.
Наша супрацоўніцтва з імі ўключае набор сябраў клуба і арганізацыю патрэбных ім трэнінгаў. У 1997 і 1998 гадах наш цэнтр арганізаваў і правёў наступныя семінары для трэнераў грамадскіх абяднанняў:
Асновы псіхалогіі ў кіраванні чалавечымі рэсурсамі.
Інтэрактыўныя метады навучання.
Вынікам семінараў-трэнінгаў для трэнераў у 1996 - 2003 гадах стала падрыхтоўка першай групы з 15 беларускіх трэнераў, многія з якіх дагэтуль актыўна працуюць па ўсёй Беларусі.