Створана Міжнародная сетка пенітэнцыярнай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Цэнтральнай Азіі

08.08.2017

«Гомельскія рэкамендацыі па развіцці адукацыі ў пенітэнцыярных установах Рэспублікі Беларусь», распрацаваныя ў межах рэалізацыі праекта «Адукацыя адчыняе дзверы», працягваюць ажыццяўляцца – 18 ліпеня 2017 года пачала сваю дзейнасць Міжнародная сетка пенітэнцыярнай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Цэнтральнай Азіі (Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Узбекістан, Украіна).

Сетка з’яўляецца добраахвотным аб’яднаннем арганізацый і фізічных асоб, якія кансалідуюць намаганні ўсіх зацікаўленых бакоў у прасоўванні права на адукацыю ў пенітэнцыярнай і постпенітэнцыярнай сферах, у прамаванні адукацыі як эфектыўнага сродку рэінтэграцыі асуджаных і экс-асуджаных у грамадства.

Міжнародная сетка ўяўляе сабой платформу для абмену досведам і інфармацыяй у сферы развіцця адукацыі дарослых і моладзі ў пенітэнцыярных установах і пасля вызвалення ў краінах Цэнтральнай Азіі і Усходняга партнёрства.

Заснавальнікамі сеткі з’яўляюцца 13 арганізацый: 12 мясцовых грамадскіх і дзяржаўных арганізацый і адна міжнародная арганізацыя – Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV International) у асобе Прадстаўніцтва ў у 7 краінах (Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Узбекістан, Украіна).

У склад Каардынацыйнага Савета сеткі ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх сямі краінаў, а таксама DVV International – рэпрэзентаваць якую ў гэтым годзе будзе Прадстаўніцтва ў Беларусі.

Старшынём Каардынацыйнага Савета абраная Кекух Ніна – дырэктар Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя праекты».

Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй па сетцы можна тут.

http://euprojects.by/blr/news/international-network-of-penitentiary-education-in-the-countries-of-eastern-partnership-and-central-/