Роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў

Так называецца праект, які сёлета будзе рэалізоўваць кааліцыя “За годнае даўгалецце“, у склад якой уваходзіць і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

Мэтай праекта з’ўляецца ўмацаванне патэнцыялу арганізацый, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей, а таксама супрацоўніцтва паміж гэтымі арганізацыямі.

Што будзе адбывацца ў межах праекта:

– навучальныя візіты ва Украіну і Нямеччыну

– стажыроўкі ўнутры краіны дл абмену досведам працы

– павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць/плануюць працаваць са сталымі людзьмі

– правядзенне Open Space па абмеркаванні патрэбаў сталых людзей

– выданне дапаможніка пра тое, як зрабіць свае гарады і супольнасці прыязнымі для сталых людзей

– Акадэмія лідараў залатога ўзросту

– Другі Міжнародны Форум “Годнае даўгалецце”.

13-14 лютага адбудзецца працоўная сустрэча сябраў кааліцыі, на якой будуць узгодненыя прыярытэтныя накірункі працы на бліжэйшы год.

Асноўныя мерапрыемствы ў межах праекта да канца бягучага года будуць адбывацца ў Бабруйску, Гродна, Кобрыне і Мінску.

Праект ад імя кааліцыі сумесна здзяйсняюць:

– Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (Мінск)

– Грамадскае аб’яднанне “Трэці сектар” (Гродна)

– установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

– Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск)

– Грамадскае аб’яднанне “Клуб дзелавых жанчын “Бона” (Кобрын)

– Грамадскае дабрачыннае габрэйскае аб’яднанне “Хэсэд-Рахамім” (Мінск)

– “Акадэмія 50+” (Бабруйск).

Праект здзяйсняецца пры спрыянні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).

http://3sektar.by/news/rounyja-magchymasci-dlja-usih-pakalennjau.html

19.02.2021

Nike sneakers | Nike Air Force 1 , Sneakers , Ietp STORE