Прэзэнтацыя ў Горадні модуля для збору ахвяраваньняў праз сайты

Рэгіён:
17.01.2019

19 студзеня а 16:00 у Цэнтры гарадзкога жыцьця адбудзецца прэзэнтацыя модуля Doika для сайтаў грамадзкіх арганізацыяў. З дапамогай модуля грамадзкая арганізацыя можа зьбіраць ахвяраваньні ад наведвальнікаў праз банкаўскія карткі. Гэта вэб-праграма ствараецца айці-валянтэрамі грамадзкай арганізацыі Фаланстэр, Менск. Падчас сустрэчы са стваральнікамі можна будзе даведацца больш пра такі спосаб сбору сродкаў і задаць любыя пытаньні.

belngo,info