Калядны Эразмус+ у Гішпаніі

Рэгіён:
09.10.2018

Дзе: Medina de Rioseco (Valladolid), Гішпанія
22th - 29th лістапада
Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+ (2 чалавекі)

Каб падацца:   Запоўніць анкету да 18 кастрычніка.

+падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

Сустрэча для моладзевых працаўнікоў, якія займаюцца тэмай гасціннасці, грамадскім харчаваннем і творчымі мерапрыемствамі ў час Калядаў. Яны будуць удзельнічаць у абмене, дзе атрымаюць веды аб розных відах калядных гастранамічных традыцый.

Medina de Rioseco была намінавана на “Еўрапейскі горад Ражджаства 2018”.

Горад на працягу дзесяці дзён стане Еўрапейскай лабараторыяй Каляднай гастраноміі, дзе еўрапейскія моладзевыя работнікі будуць вучыцца аб еўрапейскіх калядных традыцыях.

Праект накіраваны на дасягненне наступных мэтаў:

  1. Асабісты і прафесійны рост моладзевых работнікаў у галіне традыцыйнай і прафесійнай гастраноміі;

2. Ацаніць патэнцыял Раства, у прыватнасці творчы і эканамічны;

3. Садзейнічанне мультыкультуралізму, пазнаёміцца і ацаніць розныя еўрапейскія традыцыі;

4. Садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва ў творчых і культурных сферах;

5. Заахвочванне да актыўнага ўдзелу маладых людзей у механізме сацыяльнага ўключэння.

Да ўдзелу запрашаюцца:

— моладзевыя працаўнікі ва ўзросце 18+, якія валодаюць ангельскай мовай + маюць досвед у правядзенні Калядных мерапрыемстваў (На Раство і Новы Год).

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра

— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям»

— віза аплочваецца самастойна

https://vk.com/@erasmus_by-christmas-in-spain