З сённяшняга дня спецыялісты Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі праводзяць пяцідзённы навучальны семінар

Рэгіён:
12.03.2018
З сённяшняга дня спецыялісты Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі праводзяць пяцідзённы навучальны семінар

З сённяшняга дня спецыялісты Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі праводзяць пяцідзённы навучальны семінар з мэтай нарошчвання патэнцыялу ў галіне развіцця водных рахункаў і паказчыкаў якасці і колькасці водных рэсурсаў. Гэтая ацэнка спрыяе аналізу і выпрацоўцы палітыкі для арганізацыі комплекснага кіравання воднымі рэсурсамі.

Семінар праводзіцца ў рамках фінансаванага ЕС праекта, накіраванага на развіццё абмену экалагічнай інфармацыяй, у тым ліку па водных рэсурсах, якія вельмі важныя для ўсіх формаў жыцця на нашай планеце, экасістэм, грамадства і эканомікі. Комплекснае кіраванне воднымі рэсурсамі патрабуе супрацоўніцтва і інфармацыйнага абмену паміж шматлікімі зацікаўленымі бакамі. Акрамя таго, для яго неабходныя актуальныя, надзейныя, дакладныя і гарманізаваныя дадзеныя, якія могуць выкарыстоўвацца для аналізу стану водных рэсурсаў і ўздзеяння на іх.

Надзейная інфармацыя дазваляе фармаваць абгрунтаваную і дзейсную палітыку ў галіне аховы прэснаводных экасістэм, якія выконваюць мноства важных функцый ад развядзення забруджвальных рэчываў, фільтрацыі і назапашвання вады да прадухілення паводак і ад падтрымання кліматычнага балансу да аховы біяразнастайнасці.

Практычнае навучанне ў мэтах рэалізацыі проекта_ENI SEIS II East_у Рэспубліцы Беларусь (на рускай мове)

Кантэкст: Праект ENI SEIS II East фінансуецца ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства Еўрапейскага саюза. Чатырохгадовы праект накіраваны на ўкараненне прынцыпаў і метадаў Сумеснай сістэмы экалагічнай інфармацыі (SEIS). Праект абапіраецца на вынікі папярэдняга супрацоўніцтва Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі і шасці краін «Усходняга партнёрства» (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны). Ён закліканы спрыяць паглыбленню супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам і шасцю краінамі «Усходняга партнёрства» і развіццю прыродаахоўнай дзейнасці за кошт павышэння якасці кіравання ў гэтай сферы.

Праект накіраваны на паглыбленне адносін ЕС з шасцю краінамі «Усходняга партнёрства» і ўзмацненне аховы навакольнага асяроддзя за кошт умацавання кіравання ў прыродаахоўнай сферы. Праект прадугледжвае нарошчванне патэнцыялу краін у галіне аховы біяразнастайнасці, водных і зямельных рэсурсаў, атмасфернага паветра, а таксама аналізу стану навакольнага асяроддзя.

Інфармацыя:

Праект «Укараненне прынцыпаў і метадаў Сумеснай сістэмы экалагічнай інфармацыі ў краінах “Усходняга партнёрства” (ENI SEIS II East)», які фінансуецца ЕС у рамках «Еўрапейскага інструмента добрасуседства»

Тэрміны выканання праекта: 1 лютага 2016 года − 31 студзеня 2020 года (48 месяцаў)

Выконваецца Еўрапейскім агенцтвам па навакольным асяроддзі (ЕАОС)

Мэты праекта

Агульная мэта праекта − спрыяць далейшаму ўкараненню прынцыпаў і метадаў Сумеснай сістэмы экалагічнай інфармацыі (SEIS) у шасці краінах «Усходняга партнёрства» ў якасці працягу праекта ENPI-SEIS (выконваўся ў 2010-2015 гадах).

Канкрэтная задача праекта − спрыяць рэгулярнай падрыхтоўцы экалагічных паказчыкаў і дакладаў аб стане навакольнага асяроддзя з мэтай стварэння навукова-інфармацыйнай базы для распрацоўкі палітыкі і кіравання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Гэта прывядзе да ўмацавання патэнцыялу краін у дачыненні да падрыхтоўкі і распаўсюджання дадзеных і інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя ў адпаведнасці з экалагічным заканадаўствам і практыкай саміх краін і ЕС.

Праект «ENI SEIS II East»: https://eni-seis.eionet.europa.eu/east/governance
Еўрапейскае агенцтва па навакольным асяроддзі: https://www.eea.europa.eu/
Дадатковая інфармацыя: Вікторыя Ганчарова
Victoria.goncharova@eea.europa.eu
+45 33 42 59 39

http://euprojects.by/blr/news/starting-today-republic-of-belarus-and-the-eea-water-experts-will-hold-a-5-day-training-session/