"Як бы чаго не здарылася"

Рэгіён:
05.12.2017
"Як бы чаго не здарылася"

Запрашаем вас на адкрыцце выставы-даследвання цэнзуры і самацэнзуры ў сучасным мастацтве "Як бы чаго не здарылася", якое адбудзецца ў Галерэі Прасторы КХ ( Брэст, вул. Халтурына, 2/1) 7 снежня а 19.00.

"Як бы чаго не здарылася” – гэта доўгатэрміновы праект, у межах якога пройдзе серыя імпрэзаў у розных гарадах і краінах. Адзін з важных яго элементаў – даследаванне праяваў цэнзуры і самацэнзуры ў тым ліку і ў лакальным кантэксце. Першая выстава гэтай серыі адкрылася ў Брайтане (Вялікая Брытанія) на пачатку чэрвеня 2017, другая – у менскім ЦЭХу ў кастрычніку. Гэтая выстава ёсць калабарацыяй паміж прасторай КХ, культурніцка-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ і куратарскай групай праекта.

Больш падрабязная інфармацыя пра выставу - у прэсс-рэлізе і эксплікацыі.

Пространство КХ <prastorakx@gmail.com>