Ваша эсэмэска — і хоспіс дабудуецца!

Рэгіён:
03.12.2015

№ 232 (28090)  01.12.15.У кінатэатрах і тэатрах Мінска затрымліваюць паказы, каб звярнуцца да гледачоў з просьбай: падтрымаць дзіцячы хоспіс.

У сталіцы завяршаецца дабрачынны флэшмоб «Засталося крыху». Буйныя кінатэатры, тэатры, музычныя і канцэртныя пляцоўкі затрымліваюць на хвіліну сеансы і спектаклі і просяць гледачоў адправіць SMS на дабрачынны нумар Velcom 2015 з мабільных тэлефонаў. Такім чынам прыцягваецца ўвага да праблемы Беларускага дзіцячага хоспіса, які намагаецца дабудаваць свой новы будынак, каб пазбегнуць «замарозкі».
Паводле слоў рэжысёра, сцэнарыста, пісьменніка і майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Аляксандра Вергунова, на хвіліну затрымліваецца спектакль, застаецца зусім крыху да яго пачатку і зусім крыху застаецца да завяршэння будаўніцтва.
Акцыя «Засталося крыху» — частка дабрачыннай кампаніі #velcombegom, і яна працягвае эстафету мерапрыемстваў Velcom у падтрымку хоспіса. Не застаюцца абыякавымі да праблемы многія спартсмены, у тым ліку футбольны клуб БАТЭ — на поле «Барысаў-Арэны» яны заклікалі балельшчыкаў адправіць SMS. Падключайцеся і вы — адпраўляйце SMS або званіце на нумар Velcom 2015.
 
Святлана Барысенка
 

Barron Trump's Height Is Taller Than Melania, Donald & Many Teen Boys – Pochta News