Стыпендыi праграмы PONTICA MAGNA

Рэгіён:
30.11.2017

New Europe College, інстытут перадавых дасьледаваньняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук у Бухарэсьце, Румынія, прапануе стыпэндыі на 2018 – 2019 гг. у межах праграмы Pontica Magna.
Праграма арыентаваная на маладых дасьледчыкаў, мэдыя-прафэсіяналаў, пісьменьнікаў і мастакоў з наступных краінаў: Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова, Расея, Турцыя і Ўкраіна.
Кандыдаты і кандыдаткі могуць падаваць заяўкі з праектамі для атрыманьня стыпэндыяў на адзін або два сэмэстры.
Прадастаўляецца штомесячная стыпэндыя ў памеры 750 эўра, а таксама пакрываюцца выдаткі на пражываньне і праезд. У часе знаходжаньня ў Бухарэсьце, прапануецца паездка за мяжу для аднамесячнага дасьледаваньня ва ўстанове на выбар.
Апошні тэрмін падачы заявак: 7 сьнежня 2017 г.
Заяўкі прымаюцца толькі ў эл. выглядзе па адрасе: [email protected], з пазнакай у тэме ліста “Pontica Magna Fellowship”.
Больш інфармацыі чытайце тут.

(З рассылкi belngo.info)