Праграма візітаў Еўрапейскага саюза

Рэгіён:
20.05.2020
Праграма візітаў Еўрапейскага саюза

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза арганізуе пяцідзённыя візіты ў Брусэль для спецыялістаў і спецыялістак, чыя прафесійная дзейнасць звязаная з Еўрапейскім союзам, каб пазнаёміцца з працай інстытутаў ЕС.

У якасці госця Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента кожны ўдзельнік ці ўдзельніца ажыццяўляе пяцідзённы азнаямляльны візіт, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў.

У мінулым годзе міжнародны сакратар РАДА Лявон Марозаў прымаў удзел у дадзенай праграме.

“Ці варта ўдзельнічаць у праграме? Гэта залежыць ад таго, якія ў вас мэты. Можна, канешне, проста паглядзець дыпламатычную сталіцу Еўропы, але ўсё ж дадзеная праграма дае магчымасць даведацца пра ўнутраную “кухню” інстытутаў ЕС. Таму калі ў вас ёсць да іх пытанні – то дакладна варта падавацца.

Вам не будуць ладзіць экскурсіі і распавядаць пра гісторыю ўзнікнення Еўрапейскага Саюза. Яшчэ да візіту вы асабіста выбіраеце, каго вы хацелі б наведаць, даведацца, як і над чым гэты чалавек зараз працуе. Мне было цікава сустрэць людзей, якія разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, а пазней нават і папрацаваць з імі.

Падчас праграмы я пазнаёміўся з Клэр Бігг, супрацоўніцай па камунікацыях і кантактнай асобай па Беларусі і Азербайджану ў аддзеле стратэгічных камунікацый Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці (EEAS), з Жэроенам Віліамсам, намеснікам начальніка аддзела “Арменія, Азербайджан, Беларусь і Усходняе партнёрства” ў Генеральнай дырэкцыі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні Еўрапейскай камісіі, і з Анамарыяй Мальчутэску, супрацоўніцай па сувязях з Беларуссю і Арменіяй Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці (ЕЕАС).

Паспрабуйце і, магчыма, пасля вы зможаце дапамагчы зрабіць нашу краіну дэмакратычнай і еўрапейскай”.

Хто можа прыняць удзел?

дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчыкі_цы, журналісты_кі, прадстаўнікі_цы прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый, іншыя спецыялісты_кі, сферы прафесійных інтарэсаў якіх уключаюць сярод іншых пытанні зялёнай эканомікі, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, абароны правоў і свабод, лічбавая трансфармацыя, развіццё і ўмацаванне дэмакратычнага кіравання.

Удзельнікі і ўдзельніцы павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю або эквівалентную падрыхтоўку і досвед працы ў сваёй прафесійнай сферы на працягу некальніх гадоў.

Удзельнікі і ўдзельніцы павінны мець асноўныя веды пра інстытуты Еўрапейскага саюза, а таксама валодаць англійскай ці французскай мовамі у ступені, дастатковай для вядзення працоўных сустрэч падчас візіта.

Еўрапейскі саюз аплочвае пералёт, пражыванне, візу і страхоўку.

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 5 чэрвеня 2020 года.

Неабходна запоўніць тры формы, прыведзеныя ніжэй, і адправіць іх электроннай поштай Прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Беларусі на адрас delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай «Application for EUVP 2021».

Для таго, каб індывідуальна распрацаваная праграма вашага візіта адпавядала вашым прафесійным інтарэсам і задачам, ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытання (-яў), звязанага (-ых) з ЕС, якое (-ія) вы хочаце вывучыць, тэму (тэмы), якую (якія) вы хочаце абмеркаваць, і пералік інстытутаў ЕС, з прадстаўнікамі якіх вы хацелі б сустрэцца.

Вынікі адбору будуць вядомыя напрыканцы 2020 года, пасля чаго Прадстаўніцтва звяжацца з кожным з адабраных удзельнікаў і ўдзельніц, каб ўзгадніць даты візіта ў Брусэль у 2021 годзе.

Дадатковая інфармацыя пра Праграму EUVP

Крыніца: oeec.by

http://rada.fm/2020/05/18/pragrama-vizitau-eurapeyskaga-sayuza-2/