Конкурс стыпендый беларуска-германскай гістарычнай камісіі

Рэгіён:
20.05.2020
Конкурс стыпендый беларуска-германскай гістарычнай камісіі

Беларуска-германская гістарычная камісія спрыяе сумеснаму даследаванню беларускай і нямецкай гісторыі, яе транснацыянальнага кантэксту і гістарычных узаемадачыненняў паміж Германіяй і Беларуссю. Пры гэтым камісія жадае таксама падтрымліваць трансгранічныя даследаванні студэнтаў старэйшых курсаў і маладых навукоўцаў з абедзвюх краін. Дзеля гэтага Камісія выдзяляе стыпендыі для навукова-даследчых стажыровак у Германіі і Беларусі працягам аднаго месяца. Стыпендыі служаць падтрымцы навуковай дзейнасці, якая адпавядае мэтам Беларуска-германскай гістарычнай камісіі.

Тэрмін, на які выдзяляецца стыпендыя: 1 месяц.

Аб’ём стыпендыі: Стыпендыя складае 2 500 еўра для аднамесячнай навукова-даследчай стажыроўкі ў Германіі і 2 000 еўра для аднамесячнай навукова-даследчай стажыроўкі ў Беларусі. Дадатковыя выплаты на пакрыццё выдаткаў у сувязі з праездам і пражываннем і надбаўкі для стыпендыятаў з сям’ёй не прадугледжаны.

Не пазней чым праз тры месяцы пасля заканчэння перыяду, на які выдзяляецца стыпендыя, неабходна падаць справаздачу аб выніках навукова-даследчай стажыроўцы аб’ёмам не менш за дзве старонкі.

Падача заяўкі:

  • кароткае апісанне даследчага праекта са звесткамі аб стане даследавання, папярэдне праведзенай працы, метадах і крыніцах (да 3 старонак),
  • план работ у час плануемай аднамесячнай навукова-даследчай стажыроўкі,
  • рэзюмэ, спіс публікацый па тэме,
  • пісьмовая рэкамендацыя навуковага кіраўніка ці іншай асобы з акадэмічнай сферы

Кароткае апісанне даследчага праекта і план работ для заяў з Беларусі падаюцца на беларускай (ці рускай) і англійскай мовах, астатнія дакументы падаюцца на беларускай ці рускай мове. Для заяў з Германіі кароткае апісанне праекта і план работ падаюцца на нямецкай і англійскай мовах. Астатнія дакументы для ўдзелу ў конкурсе на нямецкай ці англійскай мове.

Заяўкі прымаюцца ў форме файла ў фармаце PDF да 1 чэрвеня 2020 г. электроннай поштай на адрас belanovich-petz@dgo-online.org або gross.alena@mail.ru

Кантактныя асобы:
Алеся Белановіч-Пэтц, Нямецкае таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы, Берлін belanovich-petz@dgo-online.org
Алена Грос, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінск
gross.alena@mail.ru

https://adukacyja.info/naviny/konkurs-stypyendyy-byelaruska-hyermanskay-histarychnay-kamisii/