Далучайцеся да Фестывалю малых рэк пад Пінскам

Рэгіён:
10.08.2018
Далучайцеся да Фестывалю малых рэк пад Пінскам

Першы трансгранічны Фестываль малых рэк Беларусь - Украіна пройдзе ў Пінскім раёне ўжо 22 жніўня. Далучайцеся да эка-свята ўсёй сям’ёй!

Фестываль праходзіць у межах праекту “Трансгранічныя водныя інспектары”. Ініцыятыва накіравана на захаванне малых рэк басейна Прыпяці, якія працякаюць у Пінскім (Беларусь) і Любешоўскім (Украіна) раёнах.

На фестывалі ня будзе сумна ані дзецям, ані дарослым. На працягу свята для гасцей будуць працаваць некалькі пляцовак. Разам з вулічным мастаком Bazinato госці створаць эка-інсталяцыю. На майстар-класах кожны і кожная навучацца рабіць экалагічныя ўпрыгожванні з травы ды сена, змогуць адправіць паштоўку па “зялёнай” пошце і зрабіць адзіную і непаўторную эка-торбу.

Паралельна з конкурсамі ды майстар-класамі пройдзе канцэрт беларускіх і ўкраінскіх музычных гуртоў. На свяце выступяць РСП (Беларусь), Recha (Беларусь), Vibeclub (Беларусь), Явар і каліна (Беларусь), Колір (Украіна), One Light Inside (Украіна). 

Фестываль пройдзе ў вёсцы Пінкавічы, на стадыёне па вуліцы Зорнай, 12. Пачатак - у 14:00.

Гэтае свята скончыць трансгранічны летні лагер, што пройдзе з 16 па 21 жніўня ў вёсцы Калавуравічы. У лагеры паўдзельнічаюць 200 школьнікаўз Пінскага ды Любешоўскага раёнаў. Яны стануць удзельнікамі 20 грамадскіх экалагічных пастоў і будуць сачыць за станам малых рэк Прыпяці ў населеных пунктах, дзе жывуць.

Ініцыятыва “Трансгранічныя водныя інспектары” сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Беларусь - Украіна. Праект рэалізуюць Пінскі раённы выканаўчы камітэт і Фонд “Інтэракцыя” з беларускага боку і з украінскага - Любешоўская грамадска-экалагічная арганізацыя “Свет вакол нас” разам з Аддзелам адукацыі, моладзі ды спорту Любешоўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі.

Змест дадзенай публікацыі з’яўляецца прадметам выключнай адказнасці Мясцовага фонду садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” і ніякім чынам ня можа адлюстроўваць афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага саюза.

Кантакты:
Святлана Паддубная, менеджэр праекта, + 375 29 383 59 83 (маб.), +375 17 280 13 30 (офіс); email: 
Дзіяна Ляшкевіч, менеджэр праекта па камунікацыі, +375 44 749 25 97 (маб.), +375 17 280 13 30 (офіс); email: 

http://euprojects.by/blr/news/join-small-rivers-festival-in-pinsk-district/