| | Базы дадзеных | Трэці сектар | Аб'яднаны шлях |
|
ngo.by → Маніторынг беларускай прэсы → Звязда
№ 185 (26543) 01.10.09 У Магiлёўскiм абласным драматычным тэатры адкрылася фотавыстава "Антыстэрэатыпы ў дачыненнi да пажылога ўзросту".
Арганiзатар выставы, фонд ААН у галiне народанасельнiцтва, заклiкае людзей пераглядзець сваё стаўленне да сталення i спрагназаваць сваю будучыню.
Героi фотавыставы — магiлёўскiя пенсiянеры, якiя абвяргаюць сваiм актыўным ладам жыцця меркаваннi, якiя склалiся ў грамадстве пра старасць. Маўляў, выйшаў на пенсiю — выйшаў у тыраж. Няўжо мужчына ў 60 гадоў i жанчына ў 55 прачынаюцца i ў адзiн дзень сапраўды становяцца старымi людзьмi? "Не, жыццё на пенсii толькi пачынаецца!", — сцвярджаюць магiлёўскiя пенсiянеры.
Паводле апытанняў, старыя звычайна аддаюць перавагу прагляду тэлепраграм, слухаюць радыё, чытаюць газеты, гуляюць з унукамi. Але людзi на фота не выглядаюць такiмi класiчнымi бабулямi i дзядулямi: яны займаюцца спортам, маюць мастацкiя захапленнi, цiкаўныя да ўсяго на свеце, схiльныя да новых тэхналогiй i кахання.
Жанчыны на зялёным лужку робяць гiмнастыку. Адна з фiзкультурнiц — Аляксандра Аляксандраўна Балнокiна: "Мне 68 гадоў, а я са сваiмi сябрамi дасюль хаджу на лыжах, купаюся ў возеры, адным словам — не сяджу на месцы!"
Юлiя Iванаўна Агапава ў свае 68 катаецца на ролiкавых каньках, яе падтрымлiвае пад руку Iван Паўлавiч Пятроўскi. Мужчына перакананы, што рух — гэта жыццё, i мае выдатны жыццёвы дэвiз: "Хто не гарыць — той курадымiць! Няхай гарыць полымя майго жыцця!"
Тамары Сцяпанаўне Тарасавай — 64 гады, яе сяброўцы Зоi Аляксандраўне Брэдус — 73, i яны не пабаялiся апрабаваць экстрэмальны атракцыён з пераваротамi, да якога не асмельваюцца падысцi i вельмi маладыя асобы.
— На мой погляд, без актыўнага ладу жыццё ператвараецца ў сумнае, шэрае, аднастайнае, — лiчыць 68-гадовая Тамара Паўлаўна Бурдэнкава.
Самыя рамантычныя фота на выставе — маладых сужэнцаў, якiя знайшлi сваё шчасце пад старасць. У Марыi Мiхайлаўны Савiцкай i ветэрана вайны Паўла Фёдаравiча Мазалава — другая маладосць. Сёлетнiм летам яны пажанiлiся: i дарма што жанiху — 82 гады, а нявесце — 75, але "энергiя засталася i для пачуццяў, i для актыўнага жыцця".
Пятру Андрыянавiчу Скiрнеўскаму i Валянцiне Рыгораўне Бiцюк — пад 70, а разам яны 5 гадоў: "Мы — неразлучныя ўжо назаўсёды!" Валянцiна Рыгораўна пазiруе з камп'ютарам, якi нядаўна падарыў сын: трэба iсцi ў нагу з часам!
Цяпер у Беларусi кожны пяты жыхар — пенсiянер. Паводле прагнозаў, да 2030 года колькасць людзей, старэйшых за 65 гадоў, будзе ў краiне не меншая за 27 %. Насельнiцтва старэе, працягласць жыцця павялiчваецца: сёлета чакаецца, што гэты паказчык ушчыльную наблiзiцца да 70 гадоў.
Таму арганiзатары выставы ў Магiлёве нагадваюць: пенсiянеры — гэта не наша мiнулае, а наша будучыня. Не трэба глядзець на пенсiю як на заканчэнне актыўнага жыцця, агiтуюць магiлёўскiя пенсiянеры. Дзяржаве ж выпадае клапацiцца не толькi пра адзiнокiх i нямоглых старых, але i тых, хто ў свае "за 60" хоча займацца спортам i мастацтвам i не адставаць ад актыўнага жыцця.
Інфармацыя на партале не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй БРГА «Аб'яднаны шлях».
Адміністрацыя партала можа не падзяляць думкі аўтараў размешчаных матэрыялаў.
© БРГА «Аб’яднаны шлях», 2003—2010
Пры выкарыстанні матэрыялаў партала спасылка на крыніцу абавязкова.