Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусi сумесна з партнёрамі запрашае прыняць удзел у моладзевым летніку “Вывучай. Дзейнiчай.Падзялiся”, які прысвечаны праблеме сучаснага рабства – гандлю людзьмі.
Летнік прапануе 5 інтэнсіўных і інтэрактыўных дзён майстар-класаў ды сустрэч з цікавымі людзьмі. На працягу тыдня эксперты і трэнеры раскажуць пра праблему гандлю людзьмі. Ва ўдзельнікаў будзе магчамасць разглядзець сумежныя пытаннi, такія як гендэрная роўнасць, хатні гвалт, ВІЧ / СНІД, а таксама абмеркаваць магчымасцi, якімi можна скарыстацца, каб зрабіць свой унёсак у барацьбу з гандлем людзьмі і дапамагчы выкараніць гэтую праблему.
«Вывучай. Дзейнічай. Падзяліся» – гэта магчымасць пагутарыць з экспертамі і медыйнымі персонамі пра праблему і магчымыя шляхі яе рашэння, даведацца пра відэаблоггінг, карысныя інструменты ў сацыяльных сетках, валанцёрства і лідэрства ды завесці карысныя знаёмствы.
Дзе? Спартова-аздараўленчы комплекс у 30 км ад Мінску.
Для каго? Да ўдзелу запрашаюцца актыўная моладзь, валанцёры і сацыяльныя работнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце 18-25 гадоў.
Ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам, праездам, пражываннем і харчаваннем пакрываюцца арганізатарамі.
Падаць заяўку ды даведацца падрабязнасці можна па спасылцы.
Countries |
Беларусь
|
---|---|
Languages of communication |
Руская
|
From |
17.07.2017
|
To |
22.07.2017
|
Official name of the organization |
Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусi
|
Directions of activities |
Іншае
|
Project type |
Стажыроўкі
|
Select organization’s type ion the list |
Іншае
|
City |
Минск
|
Street |
пер. Горный
|
Building No. |
3
|
Phone |
+375.17.2882742, +375.17.2882743
|
Organization registration date |
28.06.2017
|
Validity filing of requests |
03.07.2017
|
Site |
http://iom.by/en/
|
Кантактная інфармацыя Кіраўнік арганізацыі | |
Кантактная асоба ў арганізацы |