Праблемы нашага свету парадаксальныя: маючы шмат, мы не маем самага важнага. І гэта важнае можа быць у дробязях. Жывем у свеце, перанасычаным інфармацыяй, а не ведаем парой элементарных рэчаў. Менавіта з-за таго, што маса яркай бесталковай рэкламы апанавала нашы вуліцы, самае карыснае і важнае губляецца ў гэтым багацці.
Мы хочам, каб нас разумелі, чулі і падтрымлівалі як мага больш людзей. І надзвычайныя абставіны не павінны стаць перашкодай у імкненні людзей ведаць праўду і атрымліваць інфармацыю. Нам ёсць што сказаць. І таму вельмі разлічваем на вашу дапамогу і падтрымку. Нам патрэбна ваша дапамога, каб мы маглі аказваць дапамогу іншым людзям.
Вырашэньню якой грамадзкай праблемы паспрыяе рэалізацыя ідэі? Інфармацыйная недасведчанасць. Адсутнасць ведаў па важным момантам асабістай і грамадскай бяспекі. У мікрараёне размешчаны побач 6 дзіцячых садкоў, школа, каледж, спарткомплекс, але няма ніводнага інфармацыйнага стэнда.
У даволі ціхім мікрараёне тым не менш дастаткова вялікі паток людзей. Мы правялі маніторынг і атрымалася, што каля 1830-2000 чалавек штодня праходзіць па тэрыторыі, прылеглай да ўстановы адукацыі.
Акрамя жыхароў мікрараёна, уключаны у гэтую дзейнасць будуць бацькі навучэнцаў, наведвальнікі навучальнай установы, настаўнікі, члены клуба "Мультымедыйная журналістыка".
Вулічны інфармацыйны стэнд, выкананы з метэаўстойлівых матэрыялаў (алюминий, маналітны полікарбанат), які мае зачыняючыеся дзверцы, што абараняюць інфармацыю ад знешніх уздзеянняў, стане крыніцай актуальнай інфармацыі розных напрамкаў.
Праблемы з інфармацыяй не будзе, так як установа адукацыі акрамя размяшчэння друкаваных парад з розных структур па бяспецы насельніцтва можа таксама сіламі свайго аб'яднання па інтарэсах "Мультымедыйная журналістыка" выдаваць матэрыялы прафілактычнай і прапагандысцкай накіраванасці. Школа можа зрабіць стэнд цікавым і пазнавальным, размяшчаць там самую актуальную інфармацыю.
Напрыклад, зараз вельмі актуальная інфармацыя по стану з пандэміяй COVID-19 і маючыеся на стэндзе 10 акрушоў могуць прымусіць задумацца аб сваёй бяспецы шмат грамадзян рознага ўзросту і ўбачыць праблему другімі вачыма. Стэнд пачне працаваць адразу з моманту атрымання дапамогі і яго устаноўкі.
Мы спдзяёмся, што дадзенае мерапрыемства павысіць грамадзянскую дасведчанасць жыхароў мікрараёна.
Паспяховасць акцыі – гэта магчымасць кожнага валодаць важнай і актуальнай інфармацыяй розных напрамкаў. Шмат сталых жыхароў мікрараёну не маюць магчымасці доступу ў інтэрнэт, і як следства з гэтага – не валодаюць важнай для іх інфармацыяй.
З вучнямі школы і іх бацькамі можна праводзіць мерапрыемствы з выкарыстоўваннем матэрыялаў стэнда.
Пад кіраўніцтвам педагогаў вучні самі могуць рыхтаваць матэрыялы для размяшчэння на стэндзе.
Плануемы ахоп насельніцтва – да 2000 чалавек штодня.
З павагай, аўтары праекту “Тэрміновае – тут і зараз!”.

Краіны | Беларусь |
---|---|
Мовы праекта | Беларуская |
Пачатак | 19.11.2020 |
Заканчэнне | 18.11.2021 |
Афіцыйная назва арганізацыі | Дзяржаўная установа адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.Наваполацка" |
Напрамкі дзейнасці | Адукацыя, трэнінгі |
Тып праекта | Партнёрскія праекты |
Тып арганізацыі | Дзяржаўная ўстанова |
Горад | Наваполацк |
Вуліца | Школьная |
Нумар дома | 3 |
Тэлефон | +375297151328 |
Дата регистрации организации | 19.11.2020 |
Тэрмін падачы заявак | 29.11.2020 |
Сайт | |
Кантактная інфармацыя Кіраўнік арганізацыі | |
Кантактная асоба ў арганізацы |