Запрашаем на майстроўню кiнадакументылiстыки

Рэгіён:
19.07.2019

У рамках праекту: „Клясыка і авангард: польская кінадакумэнталістыка”

МЕСЦА:  Аграсядзіба “Арт-вёска Каптаруны”
ТЭРМІН: 24.08.2019 – 28.08.2019

IV Кінамайстроўня арганізаваная для беларускіх кінасупольнасьцяў  Асацыяцыяй маладых творцаў “Да тэатру”/ Stowarzyszenie Młodych Twórców - „Ku Teatrowi” - Poznań (Polska).

З 2011 года  Асацыяцыя маладых творцаў “Да тэатру”/Stowarzyszenie Młodych Twórców - „Ku Teatrowi” (Познань, Польшча) арганізуе Кінамайстроўню для беларускіх кінасупольнасьцяў.

Да гэтага часу ўдзельнікамі сэмінараў і сустрэч у Беларусі сталі і вядомыя беларускія рэжысэры Галіна Адамовіч, Віктар Асьлюк, Алег Дашкевіч, Вольга Дашук, Уладзімір Колас, Віктар Корзун, Аляксандр Матафонаў, Багдан Арлоў, Ірына Волах, Юрый Хашчавацкі, а таксама аматары і пачаткоўцы. Выкладчыкамі былі знакамітыя польскія рэжысэры, зьвязаныя з Польскай школай кінадакумэнталістыкі і Лодскай кінашколай у рамках праекту “15 хвілін: Беларусь!”

На IV Kiнамайстроўні выкладчыкамі стануць вядомыя ў Эўропе кінарэжысэры-дакумэнталісты Вольга Дашук і Віктар Асьлюк. Фільм «Алмаз» Віктара Асьлюка, зьняты ў рамках праекту «15 хвілін: Беларусь!» быў шматразова паказаны на міжнародных фэстывалях і здабыў прэстыжныя ўзнагароды
http://www.15minutesbelarus.net/victor-asliuk-be
Вольга Дашук таксама зьяўляецца аўтаркай фільмаў, шматразова ўзнагароджаных на эўрапейскіх фэстывалях. 

Праграма Майстроўні ўключае:

- 24.08.2019 – 25.08.2019  – даклады, ілюстраваныя польскімі дакумэнтальнымі кароткамэтражнымі фільмамі і сустрэчы, на якіх будзе прэзэнтаваны № 33 часопіса “pARTisan”, прысьвечаны польскаму дакумэнтальнаму кіно; а таксама беларускае выданне падручніка “Дапаможнік кінадакумэнталіста” аўтарства праф. Гражыны Кэндзеляўскай з Польскай вышэйшай кінашколы ў Лодзі,  пераклад на беларускую Святланы Курс (2017).

Дапаможнік  у фармаце PDF можна спампаваць тут     http://docmajstrounia.com/infarmacyja/

            1. Клясыка і авангард у польскім дакумэнтальным кіно, ілюстраваная лекцыя – Іаланта Кільян, 4-5 гадзін

            2. „Шчасьлівыя работніцы і работнікі – дэканструкцыя міфаў у польскай кінадакумэнталістыцы 1950-1990-х” –  ілюстраваная лекцыя, Святлана Курс, 4 гадзіны.

            3. „Дапаможнік кінадакумэнталіста, альбо як гэта робіцца ў польскай кінадакумэнталістыцы” – Іаланта Кільян, Святлана Курс, 2 гадзіны

- 26.08.2019 – 28.08.2019 –  заняткі правядуць Вольга Дашук і Віктар Асьлюк , вядомыя беларускія кінадакумэнталісты. У рамках гэтай  Майстроўні яны зладзяць заняткі паводле кнігі «Дапаможнік кінадакумэнталіста” праф. Гражыны Кэндзеляўскай (унікальнага ў сусьветным маштабе падручніка па стварэньні дакумэнтальных фільмаў).            

            Падчас заняткаў удзельнікі змогуць атрымаць практычныя веды аб выбары формы дакумэнтальнага фільму,  спосабу вядзеньня здымкаў (з удзелам камэры ці толькі абсэрвацыя). Як зьдзяйсняецца выбар і прэзэнтацыя герояў у дакумэнтальным фільме? Якая функцыя слова і камэнтара? Якія кінасродкі можна ўжыць і дзеля чаго? Таксама будуць разглядацца пытаньні этычнай адказнасьці рэжысэра.

            Майстар-класы скіраваныя да прафэсіяналаў і аматараў - стваральнікаў кіно, зацікаўленых дакумэнтальным фільмам, які становіцца ўсё больш папулярным у інтэрнэце і на сусветных кінафестывалях. Дакумэнтальнае кароткамэтражнае кіно - гэта найперш сіла вобразу і сіла сьвядомага мастацкага выказвання. Адказваючы на пытанні: Навошта я раблю фільм? Пра каго і пра што я раблю фільм? Якім чынам яго зрабіць? - удзельнікі майстар-класаў прэзэнтуюць на пітчынгу свае кінапраекты, над якімі будуць працаваць далей падчас заняткаў. Індывідуальна і ў групах.

Ахвотных да ўдзелу ў МАЙСТРОЎНІ КІНАДАКУМЭНТАЛІСТЫКІ просім дасылаць заяўкі кінапраекта, які мы зможам абмеркаваць, распрацаваць і пашукаць магчымасці для вытворчасці. Асабліва нас цікавяць праекты кароткамэтражных дакумэнтальных аўтарскіх фільмаў-расповедаў, працягласьцю ад 5 да 15 хвілін, якія можна прэзэнтаваць як на фэстывалях, так і ў інтэрнэце. Мы шукаем фільмаў, якія апісвалі б герояў і зьявы з Беларусі, з найбліжэйшага атачэння рэжысэра, калі камэра можа здымаць жыцьцё зьблізку або калі рэжысэр здымае важную падзею.

Да 08.08.2019 мы чакаем на вашыя заяўкі. Просьба запаўняць іх па-беларуску ці руску і  дасылаць на скрыню 15minutesfilms@gmail.com. Форму заяўкі можна спампаваць тут https://drive.google.com/file/d/1xERy_LaFAkOX3CLnCKh80YtiA79aPSnF/view?fbclid=IwAR1eUTvB6i2Qs05OnSdyOQBqCs_f6wunluluKd_YZoIj5Wf5hOP_lYq-36k.

Анкета: абавязкова трэба запоўніць старонку 1 (інфармацыйную) і даслаць сінопсіс.

Калі ў вас ёсць іншыя дадаткі і матэрыялы, у тым ліку здымкі (трэйлеры, прэзэнтацыі ў power point ды інш.), просім іх дасылаць таксама. Чым больш матэрыялаў і інфармацыі, тым большая магчымасьць развіцьця праекту і прадстаўлення яго спонсарам.

Падчас заняткаў кінамайстроўні мы можам зладзіць таксама пітчынг кінапраектаў і будзем працаваць над канкрэтнымі фільмамі.

Удзел у МАЙСТРОЎНІ КІНАДАКУМЭНТАЛІСТЫКІ у Арт-вэсцы Каптаруны  бясплатны. Усе выдаткі (транспарт, харчаванне, пражыванне) пакрываюць арганізатары.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная: максымум 15 чалавек, 15 кінапраектаў.

Кантакт: 15minutesfilms@gmail.com.

З павагай,
куратарская каманда Арт-вёскі Каптаруны
kaptaruny@gmail.com

 

Air Jordan Spizike 3.5