Стартаваў на Талацэ праект па збору коштаў на выданне ўнікальнай кнігі “Біблейскія гісторыі Новага Запавету"

Рэгіён:
18.07.2019

Кожны, каго цікавіць Біблія, мастацтва і філатэлія  можа стаць саўдзельнікам праекту па выданню кнігі філатэліста і краязнаўца Лявона Карповіча. Кніга ўнікальная па тэматыцы і зместу. На яе старонках каля 100 артыкулаў і каля 800 ілюстрацый. Лявон Карповіч дзеліцца досведам спробы пазнання сэнсу Бібліі і адначасова знаёміць з мастацкімі творамі,  якія адлюстроўваюць біблейскія гісторыі і змешчаны на паштовых марках. Аўтар запрашае падтрымаць праект, стаць яго саўдзельнікам ды атрымаць розныя прыемныя бонусы акрамя кнігі.

Лявон Карповіч хоча падзяліцца з чытачом сваімі развагамі і запрашае адгукнуцца на зварот Францішка Скарыны вывучаць Біблію "Каб быў дасканалым Божы чалавек". А яшчэ Лявон спасылаецца на Кірыла Андэрсэна, які папярэднічае кнігу “Біблейскія легенды” словамі:

“Не засталося ніводнага імя, ні адзінай падзеі, згаданай у Бібліі, якое не было б шматкроць перакладзена на мову паэзіі, музыкі, фарбаў і філасофіі. Аднак прыходзіць наступнае пакаленне і выяўляе скарбы Бібліі ніколькі не збяднелымі і кожны раз адкрывае іх для сябе наноў, быццам гэта не адна і тая ж кніга, а велізарная, бясконцая бібліятэка”.

Выяўляйце скарбы Бібліі.

Падтрымайце праект. Ваша падтрымка паспрыяе папулярызацыі Бібліі і спробам асэнсавання яе зместу.

Падтрымаць праект, стаць яго саўдзельнікам можна па спасылцы: https://www.talaka.org/projects/3242/about

Па гэтай спасылцы кнігу можна лістаць і чытаць:

 http://www.youblisher.com/p/2002339

Таксама кнігу можна набыць праз сэрвіс Ridero:(https://ridero.ru/books/bibleiskiya_gistoryi_novaga_zapavetu_ilyustravanyya_pashtovymi_markami/).

Кантакты:
 lunkarp@tut.by
+37529 8664380

З павагай,
Лявон Карповіч, Луна-Воля
https://ridero.ru/books/widget/moje_miasteczko_luna-wola/
https://ridero.ru/books/bibleiskiya_gistoryi_novaga_zapavetu_ilyustravanyya_pashtovymi_markami/

Womens Footwear Online