АПБ запускае дыстанцыйны курс па асновах бёрдвочынгу!

Рэгіён:
16.11.2018

Вывучыць 40 відаў самых распаўсюджаных птушак гарадоў Беларусі цяпер можна дзякуючы анлайн-курсу.

Дыстанцыйны курс “Птушкі горада” распрацаваны для тых, хто хоча далучыцца да бёрдвочынгу — назірання за птушкамі. Пазнаёміўшыся з асноўнымі відамі анлайн, ты зможаш заўважаць і адрозніваць іх у прыродзе.

Курс бясплатны, каб яго прайсці, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы ptushki.org/birdsonline. Ён складаецца з чатырох модуляў: «Ля вады», «Ля дома», «У парку», «Зімой». Гэтыя модулі можна праходзіць у любым парадку. Калі ўсе яны пройдзеныя, адкрываецца доступ да фінальнага тэсту. Здаўшы яго паспяхова, ты атрымаеш іменны электронны сертыфікат, які можна раздрукаваць самастойна.

http://ptushki.org/news/651769.html