Запрашаем узяць удзел у Беларуска-Нямецкім Форуме PRodvizhenie-2020

Рэгіён:
11.11.2020
Запрашаем узяць удзел у Беларуска-Нямецкім Форуме PRodvizhenie-2020

Імпрэза адбудзецца 21-22 лістапада ў Мінску і збярэ прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з розных рэгіёнаў краіны.

Удзельнікі Форума змогуць пазнаёміцца з вынікамі праграмы PRodvizhenie за 2018-2020 гады, лепшымі практыкамі працы яе выпускнікоў, узяць удзел у майстар-класах вядучых беларускіх экспертаў у галіне PR, а таксама ў ток-шоу, прысвечаным планаванню сувязяў з грамадскасцю ў новых рэаліях, звязаных з пандэміяй і палітычным крызісам у краіне.

У межах Форума будзе працаваць IdeaLab – творчая лабараторыя, у час якой можна будзе распрацаваць канцэпцыі сумесных праектаў. Арганізатары Форума дапамогуць камандам-пераможцам IdeaLab у пошуку нямецкіх партнёраў для рэалізацыі сваіх ідэй.

“Разынкай” імпрэзы стане ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў на лепшы PR-матэрыялы, а таксама на лепшае адукацыйнае мерапрыемства.

Гэтыя конкурсы ладзіліся ў межах сёлетняй праграмы PRodvizhenie-2020, накіраванай на павышэнне кампетэнтнасці актывістаў рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў Беларусі ў галіне сувязяў з грамадскасцю і распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў.

Заявіцца на Форум можна да 17 лістапада.

Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца ўдзельнікі і выпускнікі праграмы PRodvizhenie 2018-2020 гг., аднак заяўкі ад прадстаўнікоў іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў (асабліва рэгіянальных) таксама вітаюцца.

Папярэдняя праграма Форума PRodvizhenie-2020

Удзельнікі Форума змогуць таксама заявіцца да ўдзелу ў занятках Онлайн Школы PRodvizhenie, у межах якой адбудзецца 8 вэбінараў, дыскусіі, а таксама Біржа партнёрства з удзелам вядучых нямецкіх і беларускіх экспертаў у сферы сувязяў з грамадскасцю, моладзевай працы, гендэрных пытанняў, распрацоўкі адукацыйных праграм.

Онлайн Школа пачне сваю працу з 26 лістапада і будзе дзейнічаць да 18 снежня.

Спасылка на форму рэгістрацыі з’явіцца ў хуткім часе.

Праграму PRodvizhenie-2020 сумесна ажыццяўляюць:

– Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)

– Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)

– Спажывецкі кааператыў «Майстэрня  сацыяльных інавацый»

– Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»

– Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Next Stop – New Life»

– Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).

PRodvizhenie-2020 рэалізуецца пры падтрымцы праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі “Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін “Усходняга партнёрства” і Расіі”

Дадатковая інфармацыя:

edustudio.hrodna@gmail.com
+375 29 547 38 73
+375  44 710 40 24

http://3sektar.by/news/zaprashaem-uzjac-udzel-u-belaruska-njameckim-forume-prodvizhenie-2020.html?fbclid=IwAR0fJVHSM0xMfUardeW3Fs6KL0DeM6d8l4LJ3-UTZJsrL19KrpKz2F_HkKs

 

 

sneakers