Усходне-Еўрапейскі Дэмакратычны Цэнтр EEDC абвяшчае...
- Мiнск i Мiнская вобласць

Праграма падтрымкі перыядычных выданняў на Беларусі
Мэты конкурсу:
Падтрымка i развіццё незалежных
друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёнах Беларусі. Мы жадаем
павялічыць доступ беларускіх грамадзян, якія пражываюць у рэгіёнах краіны, да
незалежнай, аб'ектыўнай і, што найважнейшае, альтэрнатыўнай ад афіцыйнай
інфармацыі.
Падтрымка i
развіццё перыядычных недзяржаўных выданняў культурнай, эканамічнай,
паліталагічнай, жаночай або маладзёвай скіраванасці. Мы імкнемся спрыяць таму,
каб адбываўся абмен думкамі ў грамадстве: інтэлектуальнымі і
прафесійнымі.
Умовы прыёму праектаў:
Нас цікавяць праекты
наватарскага характару, такія, якія прышчапляюць новыя вартасці ў сваім
асяродзьдзі i ствараюць новую інфармацыйную прастору.
Роля гэтых выданняў у грамадстве
будзе асноўным крытэрыям ацэнкі праектаў.
Праграма будзе мець элітарны характар, г.зн. будзе
падтрымана на больш за 5-10 найлепшых праектаў. Праекты трэба падаць да
24 кастрычніка 2003
года.
1. Рэгіянальныя і мясцовыя газеты
У выпадку газетаў мы чакаем
праектаў, у якіх добра прадуманы бізнэс-бок, г.зн. такіх, якія маюць шанцы на
значную самаакупнасць. Дзеля гэтага кожны такі праект мусіць мець распрацаваны
бізнэс-план, які павінен змяшчаць добра пралічаныя выдаткі на газету, рэальна
прадуманыя даходы ад продажу і рэкламы, а таксама план развіцця, г.зн.
павелічэння накладу, павелічэнне продажу і паляпшэння прафэсійнай базы газеты.
Мы таксама чакаем
нестандартнага падыходу да сітуацыі ў сваім рэгіёне або новых, раней неўжываных
на Беларусі метадаў працы на мясцовым рынку.
Мы чакаем
праектаў пад стварэнне ўласнай сістэмы распаўсюджвання газеты.
А таксама, мы прымаем праекты ад газет, якія не дасягнулі яшчэ стабільнай
пазіцыі на рынку і якія плануюць яе дабіцца пад развіццё выдання;
Зварочваем Вашу ўвагу на тое,
што газеты мусяць быць толькі зарэгістраваныя незалежныя масава-палітычныя
рэгіянальныя выданні, якія рэгулярна выходзяць на працягу не менш як 6 месяцаў.
Для газет, якія адпавядаюць гэтым крытэрыям, будуць нададзены гранты да 3000
USD.
Заяўка на грант мусіць уключаць наступныя раздзелы:
I.
Інфармацыйная характарыстыка праекту:
1. Назва конкурсу; 2. Назва праекту; 3. Назва арганізацыі;
4. Кіраўнік праекту; 5. Адрас і тэлефон; 6. Дата i месца рэгістрацыі; 7. Тэрмін
выканання праекту.
II. Рэзюмэ
(6-7 сказаў)
III. Падставы да
напісання праекту апісанне канкрэтнай праблемы, якую Вы збіраецеся вырашыць з дапамогай дадзенага
праекту.
IV. Апісанне дзейнасці паслядоўнае апісанне, як Вы
збіраецеся выконваць задачы i дасягнуць пастаўленай мэты.
V.
Чаканыя вынікі
VI. Бюджэт падрабязнае апісанне
i абгрунтаванне кожнай пазіцыі. !!! Увага!!!: для газет
просім далучыць элементы бізнэс-плану газеты, г.зн. калькуляцый расходаў і
даходаў на год, у якіх будуць намечаны шляхі развіцця, г.зн. павелічэння накладу
і іншых магчымых структурных зменаў газты.
У сувязі з адсутнасцю прадстаўніцтва Фонду ў Беларусі прыём заявак
ажыццяўляецца або пры дапамозе традыцыйнай сувязі з нашай арганізацыяй: l.
Szpitalna 5 lok. 16, 00-031 Warszawa;
tel./fax:+48.22.8280350, +48.22.8279587, +48.22.8280389; e-mail:eedc@eedc.org.pl ці па электроннай пошце:
konkurs_id@hotbox.ru
Nike Air Force 1 React White/Black-Astronomy Blue-Laser Crimson For Sale