Урокі талерантнасцi

Рэгіён:
11.02.2009

№ 25 (26403) 11.02.09 У Гродне ўзнагародзiлi лаўрэатаў, дыпламантаў i iншых удзельнiкаў другога рэспублiканскага конкурсу "Халакост: гiсторыя i сучаснасць. Урокi талерантнасцi" — навучэнцаў школ, настаўнiкаў, студэнтаў.

Іна Герасiмава, старшыня грамадскага аб’яднання "Рэспублiканскi фонд "Халакост", старшыня журы конкурсу:

— На конкурс, якi праводзiўся ў кантакце з Мiнiстэрствам адукацыi, мы атрымалi 944 работы з розных рэгiёнаў Беларусi — даследаваннi, запiсы ўспамiнаў, вершы, апавяданнi, мультымедыйныя праекты, малюнкi на гэту тэму... У гарадах, вёсках, мястэчках удзельнiкi конкурсу сустракалiся са сведкамi Халакосту, якiя на свае вочы бачылi гэту трагедыю. Прычым у многiх работах сабраны матэрыял, якi мы раней не ведалi. Спадзяёмся, што на iх падставе будуць выдадзены кнiгi.

Арон Вайс, даследчык тэмы Халакосту, Iерусалiм, вязень Львоўскага гета:

— Ахвярамi нацызму былi ў першую чаргу яўрэi, але не толькi яны, пакутавалi ўсе народы. I сёння галоўнае — вывучыць, што адбылося ў мiнулым i зрабiць усё магчымае, каб такое больш не паўтарылася. Гэта аб’ядноўвае нас усiх.

Вывучаючы тэму Халакосту, вы, паважаныя ўдзельнiкi конкурсу, звярнулi ўвагу на асаблiвую групу людзей з вялiкай лiтары — праведнiкаў свету. Калi я стаю цяпер перад вамi, то гэта дзякуючы таму, што былi людзi, якiя, рызыкуючы сваiм жыццём, выратоўвалi яўрэяў. Мяне i маiх сваякоў выратавалi у заходняй Украiне дзве сям’i — украiнская i польская. Гэта быў адзiн са шляхоў супрацiўлення нацысцкай палiтыцы.

Барыс Мафцыр, iнстытут катастрофы i гераiзму "Yad Vashem" ("Памяць i iмя"), Iерусалiм, кiраўнiк праекта дакументацыi i ўвекавечання iмёнаў яўрэяў, загiнулых на акупаваных тэрыторыях былога СССР:

— Мы, у тым лiку i гэтым конкурсам, аднаўляем цэлы пласт гiсторыi, у якiм шмат яшчэ нявывучаных фактаў, загадак. I тым самым даём рашучы адпор моднай апошнiм часам у пэўных месцах тэндэнцыi вылучаць, я сказаў бы, мадыфiкаваную версiю гiсторыi. Гэта сёння адбываецца ў шэрагу краiн, хоць па законах Еўрасаюза адмаўленне Халакосту забаронена. Быццам i не было адлюстраванай у фiльме Элема Клiмава "Iдзi i глядзi" гэтай спаленай беларускай вёскi, гэтага хлопчыка...

Дасылайце вашы работы, ма размесцiм iх на сайце iнстытута "Yad Vashem", якi штодня наведвае шмат людзей з усяго свету (boris.maftsir@yadvashem.org.il, www.yadvashem.org) i яны стануць грамадскiм набыткам.

 

Kobe 10 ELite PE