Трэнерская сетка «Пароўну» запрашае наведаць 5 трэнінгаў па гендэрнай роўнасці

Рэгіён:
28.02.2021
Трэнерская сетка «Пароўну» запрашае наведаць 5 трэнінгаў па гендэрнай роўнасці

Трэнінгі будуць цікавыя для моладзі Гродна ад 18 да 25 гадоў, якая толькі пачала цікавіцца тэмай гендэрнай роўнасці.

На трэнінгах будуць закрануты наступныя тэмы:

– у чым адрозненне пола ад гендара,

– што такое гендэрныя стэрэатыпы,

– што такое гендэрныя ролі і як яны ўплываюць на жыццё кожнага з нас,

– пагаворым аб бяспецы ў адносінах.

Калі вам блізкі фармат навучання «Роўны навучае роўнага», падабаецца тэма і інтэрактыў, то спяшаецеся падаць сваю заяўку. Кароткая анкета знаходзіцца па спасылцы.

Трэнінгі пройдуць па суботах 13 сакавіка, 20 сакавіка, 27 сакавіка, 3 красавіка, 10 красавіка.
Адрас арганізатары адправяць кожнаму_ай пасля адбору.

Моладзевая трэнерская сетка «Пароўну» створана Міжнародным Грамадскім аб’яднаннем «Гендэрныя перспектывы».

http://3sektar.by/news/trjenerskaja-setka-parounu-zaprashae-navedac-5-trjeningau-pa-gendjernaj-rounasci.html