Школа медыяменеджмента: пачынаем новы сезон!

Рэгіён:
03.08.2020
Школа медыяменеджмента: пачынаем новы сезон!

Развіць свае веды і ўменні ў сферы стратэгічнага кіравання медыя, стварэння і прасоўвання крэатыўнага кантэнту, арганізацыі працы рэдакцыі, вэб-аналітыкі і SEO, прапрацаваць розныя стратэгіі ўмацавання фінансавай устойлівасці рэдакцыі змогуць менеджэры беларускіх недзяржаўных медыя, якія да 1 верасня пададуць заяўку на ўдзел у Школе .

Школа медыяменеджмента працуе ў Беларусі з вясны 2017 г.

За гэты час яе выпускнікамі сталі больш за 60 чалавек з такіх выданняў, як CityDogtut.by, “Наша Ніва“, “Імёны” “Віцебскі кур’ер“, “Intex-Press”HrodnaLifeS13, “Вечерний Гродно“, “Твой город Гродно”, Ecoidea.byMyfin.by, «Рэгіянальная газета» і цэлага шэрагу іншых агульнанацыянальных і рэгіянальных выданняў краіны.

Як будзе арганізавана праца Школы?

Заняткі ў Школе арганізаваныя ў фармаце «змешанага навучання»: акрамя трох трохдзённы стацыянарных трэнінгаў удзельнікаў чакаюць цікавыя дыстанцыйныя заданні, кансультацыйная падтрымка па распрацоўцы ўласных праектаў.

У выпадку неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі заняткі Школы будуць пераведзены ў фармат анлайн. Уся наша трэнерская каманда ўжо прайшла падрыхтоўку і мае досвед працы ў такім фармаце.

Сумна не будзе!

Дзе і калі будуць праходзіць заняткі Школы?

Заняткі Школы ў гэтым годзе пройдуць у Гродна і ваколіцах горада.

Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 1 верасня.

Арганізатары Школы:

У 2020 годзе арганізатарамі Школы з’яўляюцца некамерцыйная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна), грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна), а таксама Deutsche Welle Akademie (Германія).

Падрабязную iнфармацыю гл. на сайце: http://3sektar.by/news/shkola-medyjamenedzhmenta-pachynaem-novy-sezon.html