Птушак зімой прыцягвае горад

Рэгіён:
23.01.2009

№ 11 (26369), 22.01.2009 Глабальнае пацяпленне клiмату з кожным годам робiцца больш вiдавочным менавiта ў халодную пару. Беларускiя зiмы сталi мякчэйшымi, а ў вынiку ўсё большая колькасць птушак застаецца на зiмоўку побач з намi. Грамадская арганiзацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" сёлета да 31 студзеня праводзiць 10-я нацыянальныя зiмовыя ўлiкi птушак.

Упершыню каардынатарам зiмовых улiкаў птушак у Беларусi з’яўляецца рэгiянальнае аддзяленне АПБ Мядзельскага раёна. Гэта цiкавая акцыя павiнна дапамагчы спецыялiстам выявiць вiдавы i колькасны склад зiмуючых птушак, адшукаць на зiмоўцы тыя вiды птушак, якiя раней з’яўлялiся пералётнымi, удакладнiць агульныя тэндэнцыi змянення паводзiнаў птушак зiмой у сувязi з глабальным пацяпленнем.

Узяць удзел ва ўлiках можа любы аматар прыроды. Для гэтага трэба ў любы студзеньскi дзень наведаць парк, сквер цi вадасховiшча i падлiчыць усiх птушак. Трэба запоўнiць спецыяльную анкету цi напiсаць у лiсце аб колькасцi i вiдах птушак, якiя былi сустрэты, а потым выслаць гэту iнфармацыю на адрас каардынатара: Мядзельскае раённае аддзяленне АПБ, вул. Ленiнская, 2, 222397, г. Мядзел, Мiнская вобласць з паметкай "Зiмовыя ўлiкi птушак". Інфармацыю можна дасылаць i па е-mаil: infо@рtushki.оrg.

Дадатковую iнфармацыю магчыма атрымаць на сайце АПБ: www.рtushki.оrg

Air Jordan XX9 High