Пілотная праграма навучання кансультантаў BELLAQUA*

Рэгіён:
28.05.2020
Пілотная праграма навучання кансультантаў BELLAQUA*

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запускае праграму падрыхтоўкі экспертаў па пытаннях забеспячэння якасці паслуг адукацыі дарослых.

Мэта праграмы: падрыхтаваць экспертаў па пытаннях забеспячэння якасці арганізацыі адукацыі дарослых, якія будуць гатовыя працаваць кансультантамі ў рамках сістэмы добраахвотнай сертыфікацыі BELLAQUA.

Падчас навучання ўдзельнікі атрымаюць веды і навыкі, неабходныя для працы кансультантамі па правядзенні ацэнкі дзейнасці правайдэраў у сферы адукацыі дарослых у Беларусі, заснаванай на добраахвотнай і незалежнай сістэме сертыфікацыі BELLAQUA і з улікам патрэбаў навучэнцаў.

Па заканчэнні навучання ўдзельнікі будуць:

  • мець агульнае разуменне тэарэтычных асноў (іншыя сістэмы сертыфікацыі і іх адрозненне ад BELLAQUA) і падыходаў да ацэнкі якасці адукацыі дарослых (разуменне поля дадатковай адукацыі дарослых);
  • разумець асноўныя палажэнні і стандарты BELLAQUA;
  • гатовыя да практычнага выкарыстання асноўных інструментаў BELLAQUA (стандарты; форма сама-ацэнкі правайдэра; форма справаздачы / рэкамендацый кансультанта);
  • ведаць асноўныя этапы сертыфікацыі ў рамках BELLAQUA;
  • ведаць арганізацыйна-прававыя асновы працы кансультанта ў рамках BELLAQUA;
  • валодаць навыкамі эфектыўнай камунікацыі.

Для паспяховага завяршэння курсу, навучэнцы правядуць 1 працэдуру сертыфікацыі BELLAQUA ў рамках навучання з суправаджэннем і 1 у якасці выпускной працы.

Патрабаванні да ўдзельнікаў навучання (колькасць чалавек у группе - ад 12 да 16):

- гатоўнасць і магчымасць 100% удзелу;

- досьвед працы ў сферы дадатковай адукацыі дарослых у якасці трэнера або мэнэджэра (не менш за 3 гады);

- досвед працы ў сферы ацэнкі якасці з'яўляецца перавагай;

- вітаецца веданне англійскай і / або нямецкай моў.

Кошт навучання - 150 BYN (аплата ў 1 этап). За гэты кошт часткова пакрываюцца выдаткі на арэнду памяшкання і арганізацыю вочных этапаў.

Для ўдзелу ў навучанні, да 10.06.2020 неабходна даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст (~1 старонка) на электронны адрас bellaqua.info@gmail.com. Усе пытанні можна задаць па пошце ці тэлефоне +375291806649 (Саша Кузьміч).

* BELLAQUA – гэта сістэма забеспячэння якасці паслуг дадатковай адукацыі дарослых, якая з’яўляецца адаптацыяй аналагічнай швейцарскай сістэмы eduQua. Распрацоўку сістэмы BELLAQUA ажыццяўляе Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.

Ассоциация дополнительного образования и просвещения (АДОиП)
пр-т. Газеты "Правда", 11
220116, Минск, Беларусь
Тел./факс: + 375 17 376-89-07
E-mail: adop2011info@mail.com 
www.adukatar.net
Праграма навучання уключае 8 вэбінараў, 1 двухдзённы семінар і выніковую аднадзённую сесію.  Навучанне будзе адывацца у чэрвіне – верасне 2020 года. Дакладны расклад прадстаўлены па спасылцы.