Падтрымка для жанчын ад Глябальнага фонду

Рэгіён:
04.12.2008

Мэтай спабору зьяўляецца падтрымка праектаў жаночых грамадзкіх
арганізацыяў (групаў), чыя дзейнасьць скіраваная на паляпшэньне стану
жанчынаў.

Накірункі фінансаваньня праектаў:

— Пабудова міру і ліквідацыя гендэрнага гвалту.

— Паляпшэньне агульнага і
рэпрадуктыўнага здароў'я жанчынаў.

— Спрыяньне ўдзелу жанчынаў у
агульна-палітычным жыцьці.

— Забесьпячэньне эканамічнай і экалягічнай
справядлівасьці.

— Падвышэньне доступу да адукацыі.

— Разьвіцьцё
філянтропіі на падтрымку сацыяльных зьменаў.

Удзельнікамі спабору могуць быць грамадзкія арганізацыі (групы), якія
знаходзяцца за межамі ЗША, дзейнасьць якіх скіраваная на прадстаўленьне
інтарэсаў жанчынаў, абарону правоў чалавека, гендэрную роўнасьць. Жанчыны мусяць
займаць большасьць кіраўнічых пасадаў у дадзенай арганізацыі (групе). Для
атрыманьня гранту не абавязкова быць афіцыйна зарэгістраванай арганізацыяй.

Памер фінансаваньня праектаў ад 500 да 20000 даляраў.

Падача заявак не абмежаваная аніякімі тэрмінамі. Заяўкі прымаюцца
цягам усяго

году, а гранты выдаюцца адзін раз на 3 месяцы.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце на вэб-пляцоўцы:
http://gurt.org.ua/news/grants/858/

Кантакты:
The Global Fund for Women. Тэл.(415) 202-7640; (415) 202-8604

З рассылкі ГА "Цэнтр Трэці сектар






Air Max 95 Invigor Print