Набор удзельнікаў на міжнародны трэнінг “Міжкультурная фасілітацыя як метад пераадольвання дыскрымінацыі”

Рэгіён:
07.08.2011

Моладзевыя лідэры запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным трэнінгу “Міжкультурная фасілітацыя як метад пераадольвання дыскрымінацыі”, які адбудзецца 9 – 15 кастрычніка 2011 у г. Сумы (Україна). Праект рэалізуе СМГО «Центр європейських ініціатив» (Сумы, Україна) у супрацоўніцтве з Фондам “Шчаслівае дзяцінства” (Польшча) пры падтрымцы Еўрапейскага міжнароднага фонду Рады Еўропы.  

Удзельнікамі праекту стане моладзь з краін-суседзяў Украіны – з Польшчы, Малдовы, Румыніі, Расіі, Беларусі.
 
Мэтавая група:  моладзевыя лідэры – прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць з моладдзю ў сваіх краінах.
 
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- узрост: 18-30 гадоў;
- працаўнікі моладзевых арганізацый і моладзевыя лідэры;
- магчымасць распаўсюдзіць атрыманыя веды;
- матывацыя і энтузіазм;
- вопыт працы ў грамадскім аб’яднанні, папярэднія навыкі кіравання ініцыятыўнымі групамі;
- ўзровень валодання англійскай мовай – сярэдні.
 
Арганізатары пакрываюць расходы на пражыванне і харчаванне.
Рэгістрацыйны ўнёсак – 15 еўра.
Для ўдзелу неабходна запоўніць  онлайн анкету
 
Запоўненыя анкеты прымаюцца да 5 верасня 2011 г.
 
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся:
Юлія Сакунова (Центр європейських ініціатив)
тэл: (099) 641 41 85
 
 

Air Jordan 11 For Sale