Міжнародны конкурс школьных вэбсайтаў “Дзверы ў дыпламатыю – 2011”

Рэгіён:
21.10.2010

Дзяржаўны дэпартамент і фонд Global SchoolNet Foundation аб’яўляюць міжнародны конкурс вэбсайтаў “Дзверы ў дыпламатыю – 2011”, створаных вучнямі сярэдніх школ і гімназій. Тэма праектаў: важнасць міжнародных зносін і дыпламатыі. 

Для распрацоўкі сайтаў вучні павінны працаваць невялікімі групамі пад кіраўніцтвам настаўніка. Праекты неабходна скончыць да 15 сакавіка 2011 г.; пераможцы будуць аб’яўлены ў траўні 2011 г. Кожная група ўдзельнікаў праекта атрымае спецыяльны сертыфікат “Дзверы ў дыпламатыю”. Кожны ўдзельнік групы, якая пераможа ў конкурсе, атрымае стыпендыю ў памеры 2000 долараў ЗША, а настаўнік гэтай групы атрымае ўзнагароду 500 долараў ЗША.
 
Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце http://globalschoolnet.org/gsndoors/.
 
Крыніца:
USAID Belarus
Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю ў Беларусі

Footwear